Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Адамкус: "У выпадку зь Бяляцкім Літва растаптала маральныя каштоўнасьці"


Валдас Адамкус
Валдас Адамкус
Літоўскі экс-прэзыдэнт Валдас Адамкус сьцьвярджае, што Літва, выдаўшы Беларусі банкаўскія дадзеныя дзеячаў апазыцыі, паступіла як Аўстрыя, якая не запрацівілася ціску Масквы і вызваліла падазраванага па справе 13 студзеня Міхаіла Галаватава, хоць на яго арышт быў выдадзены эўрапейскі ордэр.

Паводле былога прэзыдэнта Літвы, у абодвух выпадках былі растаптаны маральныя каштоўнасьці. Такое меркаваньне Адамкус выказаў на прэс-канфэрэнцыі, прысьвечанай прэзэнтацыі кнігі «Апошні тэрмін. Дзёньнікі прэзыдэнта ».

«Паглядзіце, што здарылася зь Беларусьсю. Некалькі дзён таму мы пракліналі Аўстрыю апошнімі словамі, таму што здраднікі аўстрыйцы адпусьцілі забойцу, хоць гэта было дваццаць гадоў таму. А што мы нарабілі з-за сваёй няздольнасьці да міжведамаснай камунікацыі? І ў дадатак гэта тры-чатыры месяцы хавалася ад грамадзкасьці. Адправілі жывых людзей у турму, змагароў за свабоду, якія змагаліся за тое, за што мы самі змагаліся дзесяцігодзьдзямі, і страцілі столькіх людзей за гады акупацыі», - абураўся экс-прэзыдэнт.

Аўстрыя пасьля кароткага затрыманьня адпусьціла падазраванага па справе 13 студзеня М.Галаватава, хоць на яго арышт быў выдадзены эўрапейскі ордэр. Высьветлілася, што на аўстрыйскія ўстановы ціснула Расія.

З-за гэтага інцыдэнту Літва запатрабавала тлумачэньні ад Аўстрыі, асудзілі дзеяньні Аўстрыі некаторыя краіны Эўрапейскага Зьвязу і Эўрапейская Камісія.

Міхаіл Галаватаў камандаваў групай падраздзяленьня “Альфа”, накіраванай у студзені 1991 г. у Вільню. Тады падчас штурму тэлевежы больш за 200 чалавек былі параненыя і 15 забітыя. Літва вінаваціць камандзіра ў гібелі людзей і выдала эўрапейскі ордэр на ягоны арышт.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG