Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Заснавальнікі “Салідарнасьці”: Бяляцкі стаў вязьнем сумленьня польскага ўраду


“Gazeta Wyborcza” зьмяшчае ў нумары за 18 жніўня ліст шасьцёх айцоў-заснавальнікаў “Салідарнасьці”, у якім адзначаецца, што паводле запавету Ежы Гедройца “свабода народаў – усходніх суседзяў Польшчы ёсьць падставай і ўмовай бясьпекі ўсёй Эўропы”, а дыктатары і аўтарытарныя ўлады гэтай бясьпецы пагражаюць”.

“Мы не дазволім, каб краіна паўстаньняў і падпольнага супраціву, краіна дэмакратычнай апазыцыі і “Салідарнасьці”, праз невуцтва дзяржаўнага воргану спрыяла таму, каб у вязьніцу кідалі людзей, якія змагаюцца за свабоду””, – гаворыцца ў лісьце.

Падпісанты патрабуюць ад польскага прэм’ер-міністра захадаў у вызваленьні Алеся Бяляцкага.

“Бяляцкі стаўся вязьнем сумленьня польскага ўраду”, – гэтымі словамі завяршаецца зварот айцоў-заснавальнікаў “Салідарнасьці”.

Зварот падпісалі:
  • Лех Валэнса
  • Уладыслаў Фрасынюк
  • Зьбігнеў Буяк
  • Богдан Ліс
  • Тадэвуш Ядынак
  • Зьбігнеў Янас

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG