Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркэль і Сарказі прапанавалі стварыць урад Эўропы


Канцлер Нямеччыны і прэзыдэнт Францыі прапанавалі стварыць эканамічны ўрад эўразоны. Акрамя таго, Мэркель і Сарказі прапанавалі заканадаўча ўсталяваць верхнюю мяжу дзярждоўгу ва ўсіх краінах зоны эўра.

Першым прэзыдэнтам эўразоны можа стаць старшыня Эўрапейскай Рады Герман ван Рампей, заявіў Сарказі. Плянуецца, што прэзыдэнт эўразоны будзе абірацца на тэрмін два з паловай гады, а пасяджэньні эканамічнага ўраду, у які ўвойдуць кіраўнікі дзяржаваў і ўрадаў краін эўразоны, будуць праводзіцца два разы на год. Рашэньні гэтых самітаў былі б абавязковымі для іх удзельнікаў.

Нікаля Сарказі выказаўся за тое, каб усе 17 краінаў эўразоны яшчэ да канца лета 2012 заканадаўча ўсталявалі верхнюю мяжу дзяржаўнай запазычанасьці, прыняўшы адпаведныя папраўкі ў свае Канстытуцыі. Канцлер Нямеччыны і прэзыдэнт Францыі выказалі намер абараняць адзіную эўрапейскую валюту. "Эўра - гэта наша будучыня", - заявіла Мэркель.

Гаворачы аб неабходнасьці "большай узгодненасьці" фінансавай і эканамічнай палітыкі краін эўразоны, кіраўнікі дзьвюх краін прапанавалі ўвесьці для эўразоны адзіны падатак на фінансавыя трансакцыі.

Два лідэры мяркуюць, што Эўракамісія павінна атрымаць больш магчымасьцяў для ўмяшаньня ў эканамічную палітыку краіны-даўжніка.

«Мы папрасілі нашых міністраў фінансаў і эканомікі падрыхтаваць прапановы, якія будуць нам перададзеныя ў пачатку 2012 года на паседжаньні франка-нямецкай рады міністраў, каб пачынаючы з 2013 у нас быў агульны падатак на прадпрыемствы ў тым, што датычыць яго падаткаабкладальнай базы і ставак для нямецкіх і францускіх прадпрыемстваў», — заявіў Сарказі.

Канцлер, у сваю чаргу, заявіла, што «гэта амбіцыйны праект, але толькі амбіцыі дазволяць нам дамагчыся жаданых вынікаў».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG