Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Свой адказ на гэтае пытаньне ў артыкуле «Хісткі Захад» прапануе вядомы швэдзкі эканаміст, экспэрт у справах эканомік посткамуністычных краінах Андэрс Аслунд.

На раньніх стадыях фінансавага крызісу адзін з асноўных інвэстараў у рынкі разьвіваных краінаў сказаў мне: «Гэта не глябальны, а паўглябальны фінансавы крызіс». Ён меў рацыю: гэта сапраўды быў крызіс Злучаных Штатаў, Эўропы і Японіі.

Сярод рынкаў разьвіцьця толькі Ўсходняя Эўропа зазнала моцны ўдар. Сапраўды, крызіс адзначыў перахоп ініцыятывы эканомікамі разьвіваных краін у асноўных краін Захаду, з велізарнымі наступствамі для глябальнай улады, фінансаў, палітыкі і эканомікі.

Крызіс сувэрэнных даўгоў у эўразоне, відаць, быў самым дрэнна кіраваным з часоў дэфолту Аргентыны ў 2001 годзе. Эўразьвяз і
Міжнародны валютны фонд ніколі яшчэ не пазычаў адной асобна ўзятай краіне такія велізарныя сумы, якія ён цяпер дае Грэцыі.

кіраўніцтва эўразоны сур'ёзна дыскрэдытавалі сябе. Эўропа патрабуе інстытуцыйных зьменаў, нашмат больш фундамэнтальных, чым тыя, якія калі-небудзь абмяркоўваліся да гэтага часу.

Міжнародны валютны фонд ніколі яшчэ не пазычаў адной асобна ўзятай краіне такія велізарныя сумы, якія ён цяпер дае Грэцыі. У выніку МВФ, папячыцель некаторых міжнародных рэзэрваў, якімі валодаюць цэнтральныя банкі, рызыкуе страціць дзесяткі мільярдаў даляраў.

Ці сапраўды гэта адказнае выкарыстаньне грошай міжнародных падаткаплатнікаў? Хіба МВФ не настаяў б на значна больш жорсткай праграме, нават з меншым аб'ёмам фінансаваньня, для якой-небудзь краіны па-за межамі эўразоны?

Відавочнае тлумачэньне экстраардынарнай азартнай гульні МВФ палягае ў тым, што дырэктар Фонду, які прыняў рашэньне так моцна падтрымаць Грэцыю, быў зьвязаны з эўразонай і папросту маскіраваў сваё імкненьне ўдзельнічаць у барацьбе за пасаду прэзыдэнта Францыі - як раз перад яго арыштам у Нью-Ёрку паводле абвінавачваньня ў згвалтаваньні. Акрамя таго, эўрапейцы наогул дамінуюць у кіраўніцтве Фонду. І гэта стварае канфлікт інтарэсаў: даўжнікі дамінуюць у міжнароднай установе, якая пазычае ім буйныя сумы.

Такая нязграбная палітыка павінна была б дыскваліфікаваць любога
Хто б сур'ёзна мог прапанаваць, каб МВФ ўзначаліў расеец пасьля фінансавага абвалу ў 1998 годзе ці аргентынец пасьля дэфолту краіны ў 2001 годзе?

вышэйшага чыноўніка эўразоны, які вылучаецца на пасаду кіраўніка МВФ, і ўсё ж Крысьцін Лагард, міністар фінансаў Францыі, была абраная пераемнікам яе суайчыньніка Дамініка Строс-Кана пасьля яго адстаўкі. Хто б сур'ёзна мог прапанаваць, каб МВФ ўзначаліў расеец пасьля фінансавага абвалу ў 1998 годзе ці аргентынец пасьля дэфолту краіны ў 2001 годзе? А сёньня эўразона такая ж атрутная.

ЭЗ, Злучаныя Штаты і Японія знаходзяцца ў фінансавай небясьпецы, і ў некалькіх краін - Японіі, Грэцыі, Італіі і Бэльгіі - ёсьць дзяржаўныя даўгі, якія перавышаюць іх ВУП. Усё больш людзей прызнаюць, што свабодная фінансавая палітыка была дрэннай эканамічнай палітыкай, з сур'ёзнымі наступствамі для макраэканамічных поглядаў, палітыкі і канстытуцый.

У галіне макраэканамічнай тэорыі кейнсіянства стаіць на парозе свайго другога скону. Манэтарызм Мільтана Фрыдмана нанёс першы сьмяротны ўдар у 1980-х, але гэта не паслужыла стварэньню карысных правіл для распрацоўкі стратэгій або прагнозаў. Падчас крызісу макраэканамічная тэорыя раіла масіўныя фінансавыя стымулы, такім чынам пагоршыўшы крызіс дзяржаўных даўгоў. Пытаньне сёньня палягае ў тым, ці апынецца макраэканамічная тэорыя такой жа не датычнай да рэальнасьці, як і палітычная эканомія сацыялізму, ці зробіць карысны ўклад у эканамічную палітыку. У цяперашні час нават бытавыя фінансавыя і грашовыя правілы здаюцца больш прыдатнымі.

Як людзі і ўрады маглі пагадзіцца з гэтымі велізарнымі даўгамі і нават раіць далейшыя фіскальныя стымулы? У многіх выдаткаў на сацыяльныя патрэбы і бюджэтных дэфіцытаў няма ніякіх абгрунтаваньняў, акрамя папулізму, і буйным палітычным няўдачнікам крызісу апынулася эўрапейская сацыяльная дэмакратыя, палітычны аналяг кейнсіянскай эканомікі.

Занадта часта сацыял-дэмакратыя спрыяла папулізму, выступаючы супраць любых скарачэньняў расходаў на сацыяльныя патрэбы і нават супраць дэрэгуляваньня, якое б палепшыла прадукцыйнасьць. Эўрапейскія выбаршчыкі зараз караюць сацыял-дэмакратычныя партыі, якія сталі больш слабымі, чым у любы пэрыяд з часоў Першай сусьветнай вайны. Замест гэтага больш адказныя ў фінансавым стаўленьні правацэнтрысты захапілі лідэрства ва ўсіх, за выключэньнем трох, з 27 краін-чальцоў ЭЗ.

Заходнія дэмакратычныя дзяржавы ганарыліся інстытуцыйнай сыстэмай стрымак і супрацьвагаў, але, відавочна, гэтыя мэханізмы не працавалі
Калі кітайскія і расейскія афіцыйныя асобы нападаюць на дэмакратыю як такую, па іншы бок зноў паднімаюцца старыя пытаньні аб эфэктыўнасьці і стабільнасьці дэмакратыі.

падчас крызісу або буму, які яму папярэднічаў. І яны былі прычынай для паралюшу палітыкі ў доўгіх дэбатах Амэрыкі адносна ўздыму «столі» яе дзяржаўнага доўгу. І калі кітайскія і расейскія афіцыйныя асобы нападаюць на дэмакратыю як такую, па іншы бок зноў паднімаюцца старыя пытаньні аб эфэктыўнасьці і стабільнасьці дэмакратыі.

Ніхто ня стане адмаўляць таго факту, што разьвітыя дэмакратычныя дзяржавы не змаглі першымі справіцца з фінансавымі крызісамі і крызісамі сувэрэнных даўгоў, у той час як большасьць эканамічных сыстэм, якія разьвіваюцца, аказаліся куды больш адпаведнымі прынцыпам эканамічнай палітыкі. Як сучасныя заходнія дэмакратычныя дзяржавы могуць усталяваць строгую фінансавую дысцыпліну? Ці не дала незалежнасьць цэнтральных банкаў ліцэнзію на друкаваньне грошай службовым асобам, якія нікім не былі абраныя?

Такія пытаньні выклікалі шырокія канстытуцыйныя дэбаты. Пасьля Другой сусьветнай вайны многія эўрапейскія краіны ўключылі ў свае канстытуцыі шырокія сацыяльныя гарантыі. Цяпер многія з гэтых гарантый варта адкінуць у бок. Замест гэтага многія эўрапейскія краіны абмяркоўваюць ўвядзеньне ў свае канстытуцыі строгіх фінансавых правілаў і разглядаюць яшчэ больш радыкальныя зьмены.

Празьмерны фінансавы дэфіцыт у многіх краінах захаду павінен быць скарочаны. Сярэдні дзяржаўны доўг у эўразоне узьляцеў да 85% ВУП. Некаторыя эўрапейскія краіны могуць скараціць свой доўг за кошт сталага бюджэтнага прафіцыту, як гэта зрабілі Баўгарыя, Фінляндыя, Расея і Швэцыя ў мінулым дзесяцігодзьдзі. Прыватызацыя дзяржаўных карпарацый і маёмасьці зьяўляецца іншай магчымасьцю.

Тым часам кіраўнікі цэнтральных банкаў паўсюль пытаюць сябе: навошта трымаць самыя вялікія міжнародныя рэзэрвы ў дзьвюх валютах, якімі найменш пісьменна кіруюць - даляры ЗША і эўра? Аднак, нягледзячы на тое, наколькі рэдкімі ў гісторыі былі замены рэзэрвовых валют і наколькі нестабільная бягучая сытуацыя, такая зьмена цяпер можа яшчэ мацней дэстабілізаваць сусьветную эканоміку.

Няўмелае эканамічнае кіраўніцтва Захаду зьніжае таксама і яго ваенную магутнасьць. У цяперашні час Амэрыка нясе палову глябальных вайсковых выдаткаў, і іх скарачэньні насьпелі. Адносная амэрыканская ваенная моц наўрад ці будзе такой жа вялікай калі-небудзь ізноў, а рост ваеннай моцы Кітая выглядае гэтак жа непазьбежным, як і яго эканамічны посьпех.

Стан Захаду застаецца сумным. Але нават у такой сытуацыі некаторыя эканамісты ўсё яшчэ зьяўляюцца прыхільнікамі яшчэ большых фінансавых стымулаў. Аднак замест гэтага заходнія лідэры павінны засяродзіцца на латаніі дзір у сваіх дзяржаўных бюджэтах, для таго каб выратаваць тое, што яшчэ можна выратаваць.
XS
SM
MD
LG