Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пікет у Берасьці забаранілі


Ўладзімер Вялічкін

Ўладзімер Вялічкін

Берасьцейскі гарвыканкам адмовіў мясцовым праваабаронцам у правядзеньні пікету за вызваленьне Алеся Бяляцкага. Грамадзкая акцыі плянавалася на 22 жніўня на стадыёне "Лякаматыў" — адзіным у абласным цэнтры месцы, якое мясцовая ўлада вызначыла для грамадзкіх публічных мерапрыемстваў.

Падставаю для забароны пікету стала тое, што нібыта ў гэты ж дзень, у заяўлены час, на стадыёне будзе адбывацца футбольны матч.

Берасьцейскі праваабаронца Ўладзімер Вялічкін кажа:

"Нас зьдзівіла такая падстава для адмовы. Мы маглі б і не перашкаджаць таму матчу, калі ён там будзе. Маглі б стаць на ўваходзе каля брамы. Але нас адмова не зьдзівіла, бо мы ведаем, што ўлады нічога лепшага прыдумаць ня могуць. Гэта абражае не праваабаронцаў, а простых грамадзянаў, зь якімі ўлады ня лічацца".

Такім чынам, пакуль на Берасьцейшчыне не задаволеная ніводная заяўка на правядзеньне пікету салідарнасьці з арыштаваным кіраўніком праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесем Бяляцкім. Раней адмову атрымалі праваабаронцы Баранавічаў.
XS
SM
MD
LG