Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першыя зьвесткі пра знаходжаньне праваабаронцы Алеся Бяляцкага ў сьледчым ізалятары атрымала ягоная жонка Натальля Пінчук. Ліст з-за кратаў Алесь Бяляцкі адправіў 8 жніўня. У лісьце праваабаронца распавядае пра тое, як яму даводзіцца прызвычайвацца да турэмнага рэжыму.

На сайце праваабарончага цэнтру "Вясна" цытуюць урыўкі зь ліста:

"Жыцьцё працягваецца, я паступова асвойваюся і вывучаю няхітрыя навукі жыцьця ў СІЗА. Устаём рана ў 6, кладземся таксама рана – у 22. Дзіўным чынам арганізм хутка прыстасоўваецца да забытага ўжо з часоў службы ў войску распарадку. Тут усё робіцца не сьпяшаючыся, але вельмі дакладна і “са смакам”. Прагулка – “са смакам”, паход у лазьню – “са смакам”.

... Вадзілі да доктара, зрабілі флюараграфію, «адкаталі» пальчыкі ўжо другі раз за гэтыя тры дні, завялі мэдыцынскую картачку. Скаргаў на здароўе у мяне няма.

... Пакуль я ўсё ўспрымаю, як штосьці нерэальнае, паглядзім, якія адчуваньні зьявяцца пазьней.

... У гэтую гарачыню было троху душнавата, але прайшоў дождж, і на выгуле паветра было сьвежым і чыстым. Добра, што вялікія сьветлыя дні, у мяне на сьвятло заўсёды добрая рэакцыя".
XS
SM
MD
LG