Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Міністэрства юстыцыі Беларусі зьвярнула ўвагу Беларускага Хэльсынскага камітэта на неабходнасьць выкананьня заканадаўства, і, у прыватнасьці, на захаваньне правоў грамадзян краіны і замежных грамадзян на атрыманьне поўнай, дакладнай і аб'ектыўнай інфармацыі.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні, разьмешчаным на сайце міністэрства, паведамляе Інтэрфакс.

"У выпадку далейшых парушэньняў гэтай арганізацыяй патрабаваньняў заканадаўства, міністэрства юстыцыі пакідае за сабой права на прымяненьне да БХК больш жорсткіх мераў адказнасьці", - заяўляюць у Мін'юсьце.

Міністэрства юстыцыі, адзначаецца ў паведамленьні, лічыць недапушчальным", калі рэспубліканскае грамадзкае аб'яднаньне, што пазыцыянуе сябе як абаронца правоў чалавека ў Беларусі, распаўсюджвае неаб'ектыўную інфармацыю, якая ўводзіць у зман грамадзян Рэспублікі Беларусь, а таксама структуры ААН".

У Мін'юсьце нагадалі, што на сайце БХК у напрыканцы ліпеня гэтага года быў разьмешчаны тэкст звароту беларускіх праваабаронцаў да адмысловага дакладчыка ААН па пытаньні незалежнасьці судзьдзяў і адвакатаў. У звароце ўтрымлівалася інфармацыя аб пазбаўленьні Міністэрствам юстыцыі некаторых адвакатаў ліцэнзіі на права ажыцьцяўленьня адвакацкай дзейнасьці.

У сувязі з гэтым, заяўляюць у міністэрстве, Мін'юст запатрабаваў у БХК тлумачэньні па фактах распаўсюджваньня гэтай інфармацыі "паколькі міністэрства юстыцыі ніякіх рашэньняў у дачыненьні да згаданых адвакатаў не прымала".

"З атрыманага адказу БХК вынікае, што чытачам сайта БХК і адпаведным адвакатам дадзеная арганізацыя прынесла свае выбачэньні Міністэрству юстыцыі таксама паведамлена, што "спэцдакладчык ААН праінфармаваны аб праходжаньні пераатэстацыі адвакатамі Бахцінай і Ліпкінай", – гаворыцца ў паведамленьні Мін'юста.

Разам з тым, "Мін'юст запатрабаваў ад БХК прадставіць у трохдзённы тэрмін копію ліста ў ААН, якое аспрэчвае раней пададзеную інфармацыю, а таксама разьмясьціць на сваім сайце праўдзівую інфармацыю", – заяўляюць у міністэрстве юстыцыі Беларусі.
XS
SM
MD
LG