Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мін'юст не будзе пазбаўляць ліцэнзіяў Бахціну і Ліпкіну


Міністэрства юстыцыі заявіла, што не плянуе пазбаўляць адвакацкіх ліцэнзій адвакатаў Ганну Бахціну і Дар'ю Ліпкіну.

У адмысловай заяве, разьмешчанай на сайце Мін'юста, інфармацыя БХК аб тым, што адвакаты Бахціна і Ліпкіна, якія абаранялі ўдзельнікаў Плошчы, не прайшлі пераатэстацыю і будуць пазбаўленыя ліцэнзій.

"Названыя асобы маюць адпаведныя ліцэнзіі, ажыцьцяўляюць адвакацкую дзейнасьць, і пытаньне аб пазбаўленьні спэцыяльных дазволаў не стаіць на парадку дня", — гаворыцца ў заяве Мінюста.

Міністэрства запатрабавала ад БХК тлумачэньняў.

БХК 30 ліпеня разьмясьціла на сваім сайце публікацыю, у якой адзначалася, што беларускія праваабарончыя арганізацыі падрыхтавалі зварот да спэцдакладчыка ААН у пытаньнях незалежнасьці судзьдзяў і адвакатаў, у якім інфармуюць аб пазбаўленьні адвакацкіх ліцэнзій Бахцінай, Ліпкінай, Агеевай і іншых фактах ціску абаронцаў арыштаваных за Плошчу.
XS
SM
MD
LG