Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 10 жніўня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


НАДВОР'Е:


У Гародні і Берасьці сонечна, на астатняй тэрыторыі краіны – дажджы, самая нізкая тэмпэратура будзе ў Магілёве - +15-+17, самая высокая – У Берасьці і Гомлі - + 22-+24, у Менску будзе +18-+20.

СЁНЬНЯ Ў БЕЛАРУСІ:


Менск, нацыянальны прэсавы цэнтар, прэсавыя канфэрэнцыі:

У 12.30 -- прысьвечаная Дню Незалежнасьці Рэспублікі Індыя (з удзелам Маноджа Бхарці – пасла Рэспублікі Індыя ў Рэспубліцы Беларусь

Менск, вул. Крапоткіна, 93А, 4 паверх, пакой 16, прэсавая канфэрэнцыя аргкамітэту па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" (БХД) на тэму -- правядзеньне праваабарончых форумаў у тых рэгіёнах Беларусі, дзе ўтрымліваюцца палітвязьні. Удзел прымуць сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі і адказны сакратар Дзяніс Садоўскі.
Пачатак у 11.00

Менск, стадыён «Дынама», ў рамках сьвяткаваньня 100-годзьдзя беларускага футболу адбудзецца таварыскі матч нацыянальных зборных Беларусі і Баўгарыі.
Пачатак у 20.00


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


422 да н. э. -- бабілёнскі цар Навухаданосар разбурыў і спаліў у Ерусаліме Першы Храм, пабудаваны царом Саламонам ў IX стагодзьдзі да н. э.

1519 ― Фэрнан Магелан адправіўся з Сэвіл'і ў кругасьветнае падарожжа

1776 ― Вайна за незалежнасьць ЗША: Дэклярацыя незалежнасьці ЗША перасланая ў Лёндан, надрукаваная ў брытанскіх газэтах

1792 - Вялікая Француская рэвалюцыя: штурм палацу Цюільры, арышт караля Людовіка XVI

1809 ― абвешчаная незалежнасьць Эквадору

1914 ― Першая сусьветная вайна: Аўстра-Вугоршчына абвясьціла вайну Расеі

1919 ― у Менску створаны Часовы беларускі нацыянальны камітэт

У гэты дзень нарадзіліся:


1796 ― Ігнат Легатовіч, беларускі і польскі паэт, пэдагог

1810 – Каміла Кавур, першы кіраўнік італійскага ўраду, прэм'ер-міністар Сардзінскага каралеўства

1898 ― Тадэвуш Далэнга-Мастовіч, польскі і беларускі пісьменьнік

1937 ― Анатоль Сабчак, расейскі палітычны дзеяч часоў «перабудовы», першы мэр Санкт-Пецярбурга

МІНУС 365:


Індыя нацэлілася на "Беларуськалій"

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Мы стварылі Італію, давайце ствараць італьянцаў

Каміла Кавур
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG