Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Індыя нацэлілася на "Беларуськалій"


Індыя зацікаўлена ўзяць удзел у прыватызацыі "Беларуськалію", паведаміў журналістам у Мінску 10 жніўня індыйскі пасол Рамеш Чандэр.


Як перадае агенцтва БелТА, дыплямат нагадаў, што Індыя — адзін з найбуйнейшых імпартэраў беларускіх калійных угнаеньняў, і яна зацікаўленая ў "разьвіцьці ды ўмацаваньні" супрацоўніцтва з Беларусьсю ў гэтай сфэры.

Чандэр паведаміў, што віцэ-прэм`ер Уладзімер Сямашка запрошаны ўзяць удзел у энэргетычным форуме, які пройдзе ў Індыі ў кастрычніку 2010 году. Калі ён прыме прапанову, гэта дасьць індыйскаму боку магчымасьць абмеркаваць пытаньні, якія ўяўляюць узаемную цікавасьць, у тым ліку магчымасьць удзелу ў прыватызацыі "Беларуськалію", адзначыў пасол.

Паводле слоў Рамеша Чандэра, гэтая тэма таксама будзе абмяркоўвацца на пасяджэньні сумеснай камісіі па развіцьці эканамічнага супрацоўніцтва ў лістападзе 2010 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG