Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горкі: Удзельнікі пікету застануцца за кратамі да раніцы 3 жніўня


3 жніўня ў Горках (Магілёўская вобласьць) будуць разглядаць 15 адміністрацыйных спраў супраць удзельнікаў пікету.

2 жніўня ля горацкай папраўчай калёніі № 9 міліцыя затрымала 15 чалавек. Яны патрабавалі, каб кіраўніцтва турмы дазволіла адвакату сустрэцца зь лідэрам "Маладога фронту" Зьмітром Дашкевічам, які адбывае тут двухгадовае пакараньне. Пасьля адмовы паплечнікі Зьмітра зладзілі пікет пад вокнамі адміністрацыйнага будынка калёніі.

У пікеце актывісты стаялі хвілін пятнаццаць. Потым да іх выйшаў супрацоўнік калёніі ў цывільным і заявіў, што яны парушаюць закон. Пасьля гэтага міліцыянты паспрабавалі выхапіць з рук маладзёнаў расьцяжку. Пікетоўцы селі на зямлю. Урэшце расьцяжку забралі, нікога не затрымаўшы. Праз паўгадзіны да турмы прыехалі некалі аўтазакаў. Удзельнікаў акцыі затрымалі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG