Лінкі ўнівэрсальнага доступу

30 чэрвеня ў беларускіх судах пройдуць працэсы над удзельнікамі акцыі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі».

Маўклівую акцыю разагналі
«Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку», 29.06, онлайн


16:00 У судзе Ленінскага раёну Менску абвешчана, што разгляд спраў яшчэ 6 чалавек перанесены на 1 ліпеня. Усе яны застаюцца ў турме на Акрэсьціна.

У судзе Маскоўскага раёну на заўтра перанесены працэс над Максімам Шведам.

Салігорск. Уладзімер Шыла асуджаны на 15 сутак арышту, яго сыны Іван і Ільля — на 10 і 7 сутак адпаведна, Сьвятлана Шыла — жонка й маці — аштрафаваная на 20 базавых велічыняў. Яшчэ адзін удзельнік акцыі, Андрэй Тычына, атрымаў 13 сутак арышту.

15:00 Ленінскі раённы суд прысудзіў Аляксея Дудара да 25 базавых велічынь штрафу, Канстанціна Нячыпара — да 20 велічынь і Віктара Хаменю — да 25 базавых велічынь. Судзіла іх судзьдзя Навіцкая.

14:07 Ленінскі суд Менску арыштаваў на 14 сутак Яўгена Шыманскага, Юрыя Бакура на 15 сутак. Судзьдзя Міхаіл Хома.

14:04 Савецкі суд Менску арыштаваў на 15 сутак Паліну Кур’яновіч (судзьдзя Паўлючук), Ягор Казей ашрафаваны на 25 базавых велічыняў, а Максім Сарычаў на 20 базавых велічыняў (судзьдзя — Паўлючэнка), перадае Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Cупрацоўнік спэцназа чакае пачатку судовага працэсу ў якасьці сьведкі па затрыманьням 29 чэрвеня.

13:40 Судзьдзя Ленінскага суда Менску Навіцкая аштрафавала Аляксея Дудара і Віктара Хаменю на 25 базавых велічыняў (875 тысяч рублёў), Канстанціна Нічыпара на 20 базавых велічыняў (700 тысяч рублёў).

13:30 Суд Ленінскага раёну асудзіў Аляксея Астапенку да 10 сутак арышту. Чакаюцца прысуды Дзьмітрову, Ляўковічу, Мендзялеўскаму.

11:40 У суд Ленінскага раёну Менску прывезьлі затрыманых падчас учорашняй акцыі. Колькасьць і прозьвішчы затрыманых пакуль невядомыя. Суды над імі павінны распачацца прыкладна праз гадзіну.

11:00 У Гомелі чакаюць суду пяцёра удзельнікаў «маўклівай» акцыі пратэсту — спадары Белас, Усьціменка, Паноў, Самародаў, Ярмоленка. Іх абвінавачваюць ў дробным хуліганстве. Мінулую ноч яны правялі ў ізалятары часовага ўтрыманьня.

10:20 Суды ў Берасьці пачнуцца 1-га ліпеня

Першыя суды над затрыманымі ўвечары 29 чэрвеня ў Берасьці ўдзельнікамі маўклівай акцыі пачнуцца 1 ліпеня, паведаміў берасьцейскі праваабаронца Раман Кісьляк. Ён адзначыў, што працяг судоў ужо прызначаны таксама 4 і 5 ліпеня. Позвы былі ўручаны ў ноч з 29-га на 30 ліпеня.

Па словах суразмоўца, пратаколы аб адміністрацыйных парушэньнях складзены на 53 чалавекі. Усяго затрыманых, па зьвестках праваабаронцы, было 75 чалавек.

Сьпіс затрыманых, перададзены адным з затрыманых, які знаходзіўся ў Ленінскім РАУС г. Берасьця (паводле Брэсцкай газэты)




10:10 Працэсы будуць праходзіць у Маскоўскім, Ленінскім, Фрунзенскім, Савецкім раённых судах Менску, паведаміў праваабаронца Валянцін Стэфановіч. Судзіць будуць, паводле папярэдніх дадзеных, каля 30 чалавек. На іх аформленыя адміністрацыйныя пратаколы за дробнае хуліганства.

29 чэрвеня ў Менску былі затрыманыя больш за 160 удзельнікаў акцыі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі», многія пры гэтым былі збітыя,
паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна». Паводле папярэдняй інфармацыі складзена болей за 30 пратаколаў аб адміністратыўных правапарушэньнях. Сярод затрыманых 13 журналістаў.

У рэгіёнах колькасьць затрыманых складае болей сотні.

У Салігорску на 10 гадзін раніцы прызначаны суды над затрыманымі Андрусём Тычынам, Валянцінам Федзюком, братамі Іванам і Ільёй Шыламі і іх бацькам Уладзімерам. На кожнага зь іх міліцыянты склалі пратаколы аб адміністратыўных правапарушэньнях. У асноўным гэта «лаянка матам» і «ўдзел у несанкцыянаванай акцыі». Усіх пяцёх пасьля складаньня пратаколаў зьмясьцілі ў салігорскі ІЧУ да суду.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG