Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наколькі эфэктыўнымі выглядаюць акцыі маўклівага пратэсту, якія пачалі практыкавацца ў Беларусі? Гэта абмяркоўваюць аглядальнік «Свабоды» Юры Дракахруст, журналіст, стваральнік сайту "Беларускі партызан" Павал Шарамет, і палітоляг Юры Чавусаў.



Юры Дракахруст: "Ідэя гэтых акцый маўчаньня аказалася даволі ўдалай. Яшчэ вельмі важны факт, што гаворка ідзе ня толькі пра Менск, гаворка ідзе пра ўсю краіну. Па ўсёй краіне і ў абласных, і нават у многіх раённых гарадах людзі выходзілі на вуліцы. Пачатак гэтага пратэсту ўлады трохі прахлопалі. Гэта значыць першую, нават другога акцыю яны трошкі не заўважылі, разгубіліся. Пакуль цяжка казаць, ці перарасьце гэта ў майдан, плошчу Тахрыр або яшчэ нешта, але прынамсі да 22 чэрвеня нейкая станоўчая дынаміка была".


Юры Чавусаў: "Рэпрэсіі і нэгатыўнае асьвятленьне дадзенай акцыі ў СМІ ў сёньняшняй сытуацыі толькі прыцягвае ўвагу грамадзкасьці да таго, хто ж там маўчыць на вуліцах пра тое, што ўсе і так ведаюць. Я па свайму колу зносін суджу, большасьць не ангажаваных у палітыку шараговых грамадзян асаблівую ўвагу на гэтыя акцыі пратэсту маўчаньня на плошчы сталі зьвяртаць пасьля таго, як сам прэзыдэнт паспрабаваў правесьці паралелі паміж гэтымі пратэстамі і дзеяньнямі палітычнай апазыцыі падчас папярэдніх прэзыдэнцкіх выбараў".


Павел Шарамет: "Сам факт зьяўленьня такіх акцый пратэсту, арганізаваных ня апазыцыянэрамі, а звычайнымі людзьмі, звычайнымі беларусамі, спантанных акцый, акцый даволі сьмелых і акцый даволі яркіх і з выклікам, сам факт гэтых акцый ужо паказвае на тое, што настроі ў грамадзтве не ўпадніцкія, як таго дамагалася беларуская ўлада".

Ільля Яшын, сябра расейскай палітрады "Салідарнасьць" бачыць ліхаманкавыя намаганьні беларускіх уладаў.

"Рэжым Лукашэнкі відавочна аганізуе, гэта бачна па тым, што кажа Лукашэнка, па тым, што ён робіць. Вельмі цяжкая эканамічная сытуацыя ў Беларусі, якая шмат у чым была перадвызначана той палітыкай, якую праводзіў беларускі прэзыдэнт. І любыя формы пратэсту людзей выклікаюць проста гістэрыку беларускага лідэра".


Цалкам гутарку чытаць ТУТ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG