Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пазьняк: "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі” -- добрая справа


Лідэр КХП БНФ Зянон Пазьняк мяркуе, што “ініцыятыва “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі” справа добрая і яе трэба разьвіваць”. Але пры гэтым трэба адмовіцца ад выкрыкаў “міліцыя з народам”.

Зянон Пазьняк паведаміў, што яму «даслалі “лінк” са старонкі, якая назывыецца “национальное телевидение”

Там напісана: “Зенон Позняк: “Призываю воздержаться от участия в акциях протеста, рекламируемых через социальные сети. Эта инициатива неэффективна”.

Увесь матэрыял я ўжо глядзець ня стаў, шкода часу чытаць лукашысцкую пэцканіну. Я ўвогуле нідзе не выказваўся і не пісаў нічога пра “Рэвалюцыю праз сацыяльныя сеткі”. Працытаваныя словы – гэта ёсьць выдумка, нізкасьць, на якую здольныя толькі лукашысцкія саўдзельнікі», -- лічыць Зянон Пазьняк.

Паводле лідэра КХП БНФ ініцыятыва “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі” справа добрая і яе трэба разьвіваць..."

Зянон Пазьняк робіць некалькі практычных заўвагаў:

«Трэба адмовіцца ад апартуністычных выкрыкаў, што “міліцыя з народам”. Лукашысцкая міліцыя не з народам, а з рэжымам. Яна сьвядама выконвае антызаконныя загады. І за гэта мусіць быць расплата (трэба фіксаваць нягоднікаў).

Другое – трэба трымацца далей ад так званай “вікаўскай апазыцыі”, якая нясе палітычную адказнасьць разам з Лукашэнкам за тое, што сталася ў Беларусі пасьля 19-га сьнежня 2010 года. Калі ў “вулічную рэвалюцыю” ўмяшаюцца гэтыя брусэльска-маскоўскія клоўны, справа будзе правалена.

І трэцяе – неабходна зь вялікай пашанай адносіцца да нашай беларускай мовы (гэта мова контра рэжым, лукашызм на ёй не гаворыць); трэба шанаваць нашы сьвятыя нацыянальыя сымвалы, Бел-чырвона-белы сьцяг і Пагоню. Калі сотні тысяч людзей выйдуць на вуліцы (а гэты час набліжаецца) – хай лунаюць нашыя сымбалі над нашым шляхам да чаканай свабоды».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG