Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэмія «За свабоду думкі» – Уладзімеру Някляеву


Уладзімер Някляеў
Уладзімер Някляеў
19 чэрвеня на Віцебшчыне, у вёсцы Бычкі Вушацкага раёну – на малой радзіме Васіля Быкава – адбыліся імпрэзы, прысьвечаная памяці славутага пісьменьніка, якому ў гэты дзень споўнілася б 87 гадоў.

Сёлета ўжо чацьвёрты раз была прысуджаная прэмія “За свабоду думкі”, заснаваная рухам “За Свабоду” пад кіраўніцтвам Аляксандра Мілінкевіча. Ляўрэатам стаў экс-кандыдат на прэзыдэнцкую пасаду, вядомы паэт Уладзімер Някляеў.

Ляўрэата віншуе Аляксандар Мілінкевіч

Прэмія “За свабоду думкі” была заснаваная чатыры гады таму на ўзор прэміі “За свабоду” імя Сахарава, якой у 2006 годзе быў уганараваны Аляксандар Мілінкевіч. Гэтай прэміяй узнагароджваюць тых, хто, на думку адмысловага журы, яскрава праявіў сябе ў грамадзкай, прафэсійнай альбо творчай дзейнасьці на карысьць Беларусі і свабоды.

Выступае Ўладзімер Арлоў

Упершыню ў 2008 годзе яна была прысуджаная Рыгору Барадуліну. Тады ж ляўрэатамі сталіся таксама Ўладзімер Арлоў і Павал Севярынец. У 2009 годзе прэмія “За свабоду думкі” была ўручана Алесю Пушкіну. Летась ганаровы дыплём і сымбалічную статуэтку аўтарства Віктара Копача атрымала Ада Райчонак, актывістка з Шаркоўшчынскага раёну, арганізатарка шматлікіх мастацкіх пленэраў, стваральніца некалькіх музэяў і заснавальніца Цэнтру імя Язэпа Драздовіча.

Валянціна Ўладзімераўна Быкава

Да ўгодкаў Васіля Быкава на ягонай малой радзіме прайшлі літаратурныя чытаньні і невялікі канцэрт. На імпрэзу зьехліся госьці з усяе Беларусі, а таксама прадстаўнікі амбасадаў Вялікабрытаніі, Польшчы і Славаччыны. Пачэснай госьцяй сьвята стла сястра Васіля Быкава, Валянціна Ўладзіміраўна.

Завяршылася іпрэза сяброўскім абедам і выступам бардаў Зьмітра Бартосіка і Георгія Станкевіча.

Госьці сьвята ў гонар Васіля Быкава
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG