Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьміцер Дашкевіч патрабуе праверыць жодзінскі СІЗА


Зьміцер Дашкевіч

Зьміцер Дашкевіч

Лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч зьвярнуўся ў пракуратуру са скаргай на дзеяньні ахоўнікаў і адміністрацыі СІЗА № 8 у Жодзіне. Да накіраваньня ў калёнію Дашкевіча ўжо тыдзень трымаюць у гэтым ізалятары.

Актывіст піша ў пракуратуру пра зьдзекі ахоўнікаў, пагрозы фізычнай расправы, маральны ціск, зьнявагу паводле нацыянальнай прыкметы, забарону карыстацца роднай беларускай мовай ды іншыя незаконныя дзеяньні, якія, паводле Дашкевіча, прымяняюць у жодзінскім ізалятары адносна вязьняў.

Зьміцер Дашкевіч просіць правесьці агульную праверку спраў у ізалятары № 8 і папярэджвае, што будзе скардзіцца ў судовыя, міжнародныя і праваабарончыя арганізацыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG