Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд пакінуў у сіле прысуды Дашкевічу і Лобаву


Зьміцер Дашкевіч, Эдуард Лобаў

Зьміцер Дашкевіч, Эдуард Лобаў

Менскі гарадзкі суд 17 чэрвеня не задаволіў касацыйныя скаргі лідэра "Маладога фронту" Зьмітра Дашкевіча, які асуджаны да двух гадоў зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму і актывіста "Маладога фронту" Эдуарда Лобава, які асуджаны да 4 гадоў пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

10.23 Менскі гарадзкі суд пакінуў у сіле прысуд Зьмітру Дашкевічу і Эдуарду Лобаву. Актывістка "Маладога фронту" Наста Палажанка сказала, што прысуд будзе абскарджвацца ў вышэйшай інстанцыі.

10.15 Выступілі коратка адвакаты Сямешка і Аўсяньнікава. Яны паўтарылі свае высновы, што скаргі трэба задаволіць, бо віна Лобава і Дашкевіча не была даказаная, а суд не ўлічыў іх асобы і абставіны. У прыватнасьці, што у Дашкевіча памерла маці і застаўся бацька-інвалід.

Прадстаўнік пракуратуры Ігнатовіч-Мішнёва наадварот, выказалася за тое, каб пакінуць прысуд ў сіле, бо доказаў віны дастаткова.

Судовая калегія пайшла выносіць рашэньне.

10.02 На суд прыйшла маці Лобава Марына, праваабаронца Наста Лойка. прадстаўнікі прэсы.


Вырак вынес суд Маскоўскага раёна Менска 24 сакавіка.

Па вэрсіі сьледзтва, Дашкевіч і Лобаў 18 сьнежня 2010 года
года з хуліганскіх намераў "беспадстаўна і наўмысна" зьбілі двух грамадзян.

Маладафронтаўцы заяўлялі, што крымінальная справа справакаваная ўладамі. Абарона прасіла цалкам апраўдаць абвінавачваных маладафронтаўцаў з-за недаказанасьці віны. Зьміцер Дашкевіч зьвярнуўся ў Генэральную пракуратуру з патрабаваньнем прыцягнуць сьведкаў з боку абвінавачаньня да адказнасьці за хлусьлівыя паказаньні.

Наста Палажанка паведаміла Свабодзе, што Дашкевіч вырашыў чакаць выраку Менскага гарадзкога суду ў сьледчым ізалятары на Валадарскага. Раней Зьмітра перавялі ў іншую камэру, дзе ўтрымліваецца меней людзей. Але пасьля таго, як хлопец не пагадзіўся пісаць заяву на перавод у калёнію, яго зноў перавялі ў камэру, дзе сядзіць болей за 40 чалавек.

Эдуард Лобаў адбывае пакараньне ў 22-й івацэвіцкай калёніі.

***

Прэсавая служба “Маладога фронту” паведамляе падрабязнасьці адносна асобаў “зьбітых”, якія сталі вядомыя з кампэтэнтных крыніцаў.

Нягледзячы на тое, што на судовым працэсе, даўшы прысягу, пацярпелыя Канстанцін Савіцкі і Алег Малышаў, сьцьвярджалі, што яны нідзе не працуюць, высьветлілася, што яны зьяўляюцца пазаштатнымі супрацоўнікамі Заводскага РАУСу Менску.

Гэтаксама высьветлілася, што Малышаў, які публічна адмаўляў наяўнасьць ранейшай судзімасьці, быў раней асуджаны па артыкуле ч.1 арт. 328 КК (незаконнае захоўваньне наркотыкаў бяз мэты збыту).

Лідэр “Маладога Фронту” у сваёй касацыйнай скарзе патрабуе ад судзьдзі дасканала вывучыць матэрыялы крымінальнай справы і новую інфармацыю і выказвае спадзяваньне, што судзьдзя прыме правільнае і справядлівае рашэнне – адпусціць асуджаных на свабоду, а Савіцкага і Малышава прыцягне да крымінальнай адказнасьці па арт. 400 КК за ілжывы данос.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG