Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абмежаваньне на продаж паліва для велікагрузаў



У Беларусі ўвялі абмежаваньне на продаж паліва для велікагрузных аўтамабіляў. БелаПАН, паведамляючы пра гэта, спасылаецца на прэсавую службу “Беларуснафты” – найбольшага ў Беларусі дзяржаўнага апэратара сеткі аўтазаправачных станцыяў.

З 12 чэрвеня ліміт адной запраўкі для грузавых аўтамабіляў на АЗС “Беларуснафты” складае 200 літраў незалежна ад формы разьліку.

Такія меры ўведзеныя на ўсіх АЗС краіны ў рэчышчы выкананьня пастановы Савету міністраў ад 11 чэрвеня № 755 “Аб некаторых мерах для абароны спажывецкага рынку”.

3 чэрвеня “Беларуснафта” ўжо ўводзіла абмежаваньні на продаж паліва. Тады ліміт водпуску нафтапрадуктаў за наяўны разьлік у беларускіх рублях на АЗС складаў: для легкавых аўтамабіляў – 25 літраў, для велікагрузных – 100 літраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG