Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Беларусі прыняў пастанову № 753, якой абмяжоўвае вываз аўтамабільнага паліва з 11 чэрвеня. Пра гэта заявіў начальнік упраўленьня арганізацыі мытнага кантролю Дзяржаўнага мытнага камітэту Ўладзімер Арлоўскі, паведамляе БЕЛТА.

Вываз паліва за межы Мытнага саюзу часьцей, як адзін раз на пяць дзён, будзе магчымым толькі пры ўмове мытнага дэкляраваньня і аплаты мытных плацяжоў. Пастанова не распаўсюджваецца на вываз паліва на тэрыторыю Расеі.

«Асобы, якія ня выканаюць нормы пастановы, будуць прыцягнутыя да адказнасьці ў адпаведнасьці з Кодэксам Беларусі аб адміністрацыйных правапарушэньнях», — адзначыў Уладзімер Арлоўскі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG