Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка распарадзіўся зьнізіць цэны на паліва

абноўлена

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс з пазнакай «маланка». 8 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка праводзіць нараду па эканамічным становішчы ў краіне.

«Давайце дамовімся: паліва з заўтрашняй раніцы будзе не 5200-5100, а максымум 4500», — заявіў Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў будучым цана на бэнзін ня будуць рэзка расьці, будзе прывязаная да курсу даляра, калі ён ўсталюецца.

"І да 1 студзеня, калі ў нас будзе курс ці то 5000, ці то 4500: калі 4500 – такім і застанецца, калі 5000 – значыць да 1 студзеня будзеце працаваць па цэнаўтварэнні, у квартал дадаючы па 2-3%, калі гэта трэба будзе, але не на 30%", – паабяцаў Лукашэнка.

"Вось і ўсё маё рашэньне па паліву", – падсумаваў кіраўнік краіны.

Лукашэнка таксама дадаў, што, магчыма, прыйдзецца "адкручваць цэны" і па іншых групах тавараў.

Лукашэнка забараніў любое падвышэньне цэнаў больш як 3-5 % безь ягонага ведама, а таксама распарадзіўся ўдвая скараціць затраты паліва службовага транспарту ўраду і прэзыдэнцкай адміністрацыі.

7 чэрвеня канцэрн "Белнафтахім" павысіў цэны на нафтапрадукты ў сярэднім на 31%.

Папярэдняе павышэньне коштаў адбылося 24 траўня.

За два тыдні кошты на аўтамабільнае паліва вырасьлі сумарна амаль на 50%.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG