Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр Уладзімер Конан


На 78-м годзе жыцьця ня стала вядомага беларускага філёзафа і пісьменьніка Ўладзімера Конана.

Ён нарадзіўся 23 красавіка 1934 году ў вёсцы Вераскава Наваградзкага раёну ў сялянскай сям'і. У 1952 годзе скончыў мясцовую сярэднюю школу. У 1959 годзе скончыў гістарычны факультэт БДУ, з 1962 году працаваў у Інстытуце філязофіі і права АН Беларусі. Доктар філязофскіх навук па спэцыяльнасці эстэтыка, прафэсар.

З 1991 году ўзначаліў аддзел гісторыі і тэорыі культуры Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтру імя Францішка Скарыны.

Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі 1984 году за ўдзел у напісаньні цыклю калектыўных манаграфій па гісторыі філязофскай і грамадзка-палітычнай думкі Беларусі. Дасьледаваў тэарэтычна-мэтадалягічныя праблемы філязофіі і культуралёгіі, гісторыю эстэтычнай думкі, гісторыю беларускай культуры, беларускі фальклёр. Аўтар шматлікіх манаграфій і кніг, у тым ліку “Разьвіцьцё эстэтычнай думкі ў Беларусі (1917-1934 гг.)” (1968), “Ад Рэнэсансу да клясыцызму» (1978), “Сьвятло для людзей: Родная мова і культура ў эпоху перабудовы” (1989), «Сьвятло паэзіі і цені жыцьця: Лірыка Максіма Багдановіча» (1991) і іншых.

Жыў у Менску.


Уладзімер Конан у перадачах "Радыё Свабода":

Уладзімер Конан у «Доме літаратара»

Уладзімеру Конану — 75
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG