Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Урад Беларусі падрыхтаваў праект дзяржаўнага рашэньня, у выпадку прыняцьця якога дзейныя са студзеня сёлета стаўкі акцызаў на піва, гарэлку і цыгарэты вырастуць у 4-5 разоў, паведаміла агенцтву "Інтэрфакс-Захад" крыніца ў органах дзяржкіраваньня.

"Стаўкі акцызаў традыцыйна кожны год індэксуюцца ў адпаведнасьці з узроўнем інфляцыі. У гэтым годзе Мінэканомікі прагназуе інфляцыю да 40%, акцызы з новага года былі павышаны на 8%. Каб абараніць адпаведныя даходы бюджэту ад інфляцыі прапаноўваецца прапарцыйна павялічыць стаўкі акцызаў", - сказала крыніца.

На яе думку, павышэньне ставак акцызаў дасьць магчымасьць ліквідаваць дыспарытэт розьнічных коштаў як унутры Беларусі ў параўнаньні з шэрагам непадакцызных тавараў, так і ў параўнаньні са коштам аналягічных падакцызных тавараў у РФ. "Гэта ненармальна, калі бутэлька гарэлкі ў Беларусі каштуе два даляры (Br10 тыс. - ІФ). Ненармальна, калі піва каштуе таньней за марожанае, а "чарніла" таньней добрай мінэральнай вады", ­- заявіў суразмоўца.

"Гэта ненармальна, калі бутэлька гарэлкі ў Беларусі каштуе два даляры

"Ідэя павышэньня стаўкі акцызу ў тым, каб розьнічныя кошты на падакцызныя тавары адпавядалі даляраваму эквіваленту да дэвальвацыі", - растлумачыў ён.

Акрамя таго, павышэньне ставак акцызаў адпавядае тэндэнцыям пабудовы Мытнага саюза. Крыніца нагадала прапанову расейскага боку краінам-удзельніцам МС паэтапна падвышаць акцыз на цыгарэты з тым, каб да 2015 года вывесьці акцызы на сярэднеэўрапейскі ўзровень.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG