Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Манапалісты таксама «накручваюць» цэны


Здымак, дасланы на конкурс <a href="http://www.svaboda.org/content/article/24210916.html" target="_blank">«Дзе мае $500?»</a>. Аўтар фота — lie lie. Далучайся!

Здымак, дасланы на конкурс <a href="http://www.svaboda.org/content/article/24210916.html" target="_blank">«Дзе мае $500?»</a>. Аўтар фота — lie lie. Далучайся!

Адной з галоўных прычынаў, з-за якой цэны на харчы ў Беларусі зноў пачалі рэгулявацца дзяржавай, экспэрты называюць адсутнасьць канкурэнцыі. Манапалісты харчовага рынку дыктуюць прадаўцам свае цэны. Абмежаваць іх апэтыты мог бы сапраўдны рынак. А паколькі яго няма, даводзіцца прымаць адміністратыўныя захады.

Наяўнасьць у Беларусі праблемы манапалістаў публічна прызнаў намесьнік міністра гандлю Аляксандар Забела. У Нацыянальным сходзе днямі ён прывёў наступны прыклад:

«У нас на рынку ўтварыліся манапалісты. Ну возьмем, напрыклад, вырабы з крупаў. На сёньняшні дзень іх у Беларусь завозяць каля 40 кампаніяў. Тры зь іх валодаюць 80% гэтага рынку. І ад таго, як павядуць сябе на дадзеным рынку гэтыя манапалісты, залежаць наяўнасьць гэтага тавару на прылаўках і яго цэны».

Беларусь прайграе ў барацьбе з манаполіямі сваім партнэрам па Мытным зьвязе «тройкі», сказаў намесьнік міністра гандлю:

«Мы ўважліва вывучылі антыманапольнае заканадаўства краін Мытнага зьвязу — Расеі і Казахстану. І ўбачылі — у іх яно больш жорсткае за нашае».

Намесьнік старшыні камісіі Палаты прадстаўнікоў Анатоль Паўловіч у размове са «Свабодай» пра антыманапольнае заканадаўства канстатуе:

«Каб сказаць, што яно ў нас разьвітае, то не. А тут трэба было б, канечне, глыбей паглядзець. Таму што ў функцыях нейкіх дзяржаўных органаў кіраваньня гэтыя пытаньні прапісаныя. Аднак гэта не знайшло шырокага распаўсюду таму, што яны ўласьцівыя больш рынкавай эканоміцы. А мы ж толькі пачынаем».

Незалежны эканаміст Міхась Залескі пагаджаецца з тым, што манапалісты «накручваюць» цэны. Але ў дадзенай беларускай сытуацыі гэта ня самы галоўны чыньнік:
Так, былі б цэны крыху ніжэйшыя. Але іхны рост цяпер аб’ектыўны.

«Калі б магчымасьць была завозіць ва ўсіх, хто хоча завезьці, то канкуравалі бы ня тры фірмы, а тры тысячы фірм. І ўсё было б, як кажуць, на сваім месцы. Але гэта зусім ня факт, што ад гэтага мы мелі б моцнае скарачэньне цэн. Так, былі б цэны крыху ніжэйшыя. Але іхны рост цяпер аб’ектыўны. Бо, як казаў у свой час Хэмінгуэй, у кепскага ўраду ёсьць два лякарствы — інфляцыя і вайна».

Кандыдат эканамічных навук Леанід Злотнікаў кажа: нават дзейнае заканадаўства дазваляе дзяржаўным органам прыпыняць змовы манапалістаў:

«Гэтую справу можна спыніць. Было б адпаведнае жаданьне ў дзяржавы. Ёсьць адпаведныя каэфіцыенты, якія вызначаюць долю рынку і каэфіцыент канцэнтрацыі. Для трох кампаніяў каэфіцыент і будзе такі, які патрабуе ўжываньня антыманапольнага заканадаўства».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG