Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 27 траўня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

УДЗЕНЬ...


...сонечна, уначы месячна. Тэмпэратура: 14-23.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У Менску пачынаецца чэмпіянат Эўропы па мастацкай гімнастыцы. МКСК «Менск-Арэна», пачатак а 10.00.

МІНІФЭСТ: прэзэнтацыя сучаснай замежнай дакумэнтальнай клясыкі. Менск, вул. Чапаева 3. канфэрэнц-зала Маладзёжнай сацыяльнай службы, пачатак а 15.00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Варшаве пачынаецца двухдзённая сустрэча прэзыдэнтаў Сярэдняй Эўропы. Будзе прысутнічаць прэзыдэнт ЗША Барак Абама.

У Варшаву прыбывае з двухдзённым афіцыйным візытам прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ


У 1871 у Парыжы быў расстраляны вэрсальцамі Кастусь Далеўскі. Родам ён быў са шляхецкай сям’і Лідзкага павету. У часе паўстаньня Каліноўскага Кастусь Далеўскі быў камандзірам атраду на Ковеншчыне. Пасьля паразы паўстанцаў здолеў перабрацца ў Францыю, дзе пасябраваў зь Яраславам Дамброўскім і далучыўся да парыскіх камунараў. Памёр у 34 гады.

У 1900 нарадзіўся беларускі паэт Уладзімер Жылка. Усё ягонае жыцьцё прайшло на колах. У Менску ён браў удзел у Першым Усебеларускім кангрэсе. У Вільні друкаваў свае вершы. У Дзьвінску вучыўся ў гімназіі, а працягваў вучобу ў Праскім унівэрсытэце. Перабраўшыся ва ўсходнюю, гэта значыць, савецкую Беларусь, працаваў у газэтах і ў пэдагагічным тэхнікуме, але ў 1931 годзе быў арыштаваны савецкімі карнымі ворганамі і сасланы за тры тысячы кілямэтраў ― у сібірскі горад Уржум, дзе неўзабаве памёр.

У 2001 памёр Мікалай Ераменка (нар. 1949 у Віцебску), папулярны актор савецкага кіно.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Эўрапейскі дзень суседзяў.

МІНУС 365:


Актывіста “Моладзі БНФ” з пастарунку забрала хуткая зь пераломам ключыцы


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


“Люблю, ня знаючы пуціны,
Ісьці празь лес, балота, гаць,
Мінаць квяцістыя нізіны,
Пад грушай ў полі спачываць;

Спаткаць між жыта крыж пахілы
І старца з хлопчыкам малым,
Звычай шануючы мне мілы:
«Дабрыдзень!» — прывітацца зь ім;
Прайсьці ўзжоўж вёскі беднай, шэрай
З панурым радам сумных хат,
І думаць: як ты тут ні мерай,
А ў беднаце гаруе брат;
І напаткаць руіны ў полі,
Дзе мох на рэшце сьцен узрос,
І занудзіцца мімаволі,
Згадаць замчышча сумны лёс;
Не зразумець, чаму руіны
Ў сабе таёмны тояць жах,
І ці не сьветлы для Краіны
Відаць наперадзе ўжо шлях?”

Уладзімір Жылка
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG