Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіста “Моладзі БНФ” з пастарунку забрала хуткая зь пераломам ключыцы


Затрымліваюць Франка Вячорку.
Затрымліваюць Франка Вячорку.

Франак Вячорка паведаміў Свабодзе, што яго і Зьмітра Пармона вельмі моцна зьбілі. Зьмітра Пармона зь міліцыі забрала хуткая ў шпіталь зь пераломам ключыцы. Пасьля гэтага з пастарунку адпусьцілі Франка Вячорку.


Франак Вячорка расказаў, што яго білі нагамі па рэбрах, па твары, парвалі ўсю вопратку.

Сябрам «Моладзі БНФ» спэцназаўцы не далі правесьці велапрабег дзеля ўшанаваньня памяці Максіма Багдановіча. Нават калі актывісты паехалі здаваць ровары ў пункт пракату, за імі ўсю дарогу сачылі спэцназаўцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG