Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


З раніцы – без ападкаў, ясна, днём – аблокі, магчымы невялікі дождж, тэмпэратура +22-+24 С


ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Брусэль, нарада міністраў замежных справаў краін Эўразьвязу, 23-24 траўня

Дублін, візыт прэзыдэнта ЗША Барака Абамы ў Ірляндыю

Балі, Інданэзія, нарада міністраў замежных справаў Руху недалучэньня

Севастопаль, Украіна, украінска-расейскія ваенна-марскія вучэньні «Фарватэр міру - 2011»

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1618 - Афіцыйная дата пачатку Трыццацігадовай вайны1915 - Італія абвясьціла вайну Аўстра-Вугоршчыне і ўступіла ў Першую сусьветную вайну.1949 - ўступіў у сілу Асноўны закон ФРН (канстытуцыя), такім чынам, была абвешчаная Фэдэратыўная рэспубліка Нямеччына.

Нарадзіліся:

1908 – Джон Бардзін, амэрыканскі фізык, вынаходнік транзыстара, двойчы ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы (1956 і 1972)

Памёрлі:


1753 ― Францішка Ўршуля Радзівіл, пісьменьніца, асьветніца і драматург Рэчы Паспалітай

1871 ― Яраслаў Дамброўскі, польскі, расейскі ды францускі рэвалюцыянэр, царскі афіцэр, генэрал і адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня, а таксама Парыскае камуны

1883 ― Цыпрыян Каміль Норвід, польскі паэт, драматург, празаік, жывапісец

1906 ― Генрык Ібсэн, выбітны нарвэскі драматург

1946 ― Кастусь Езавітаў, беларускі палітычны, грамадзкі і ваенны дзяяч

МІНУС 365:


У. Пуцін: «Беларускія сябры недаплачваюць нам за газ»


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Меншасьць можа мець рацыю, большасьць заўсёды памыляецца".

Генрык Ібсэн
XS
SM
MD
LG