Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У. Пуцін: «Беларускія сябры недаплачваюць нам за газ»


Прэм'ер-міністр Расеі Уладзімір Пуцін у інтэрв'ю тэлеканалу “Мир” заявіў, што Менск плаціць за расейскі газ па цане 2008-га года.

"Нашы беларускія сябры звярнуліся да нас у мінулым годзе, у пазамінулым, з просьбай захаваць для іх цэнавыя параметры і скідкі папярэдняга года, 2008 года. І мы ў 2009 годзе пайшлі на гэта. Зараз яны ў аднабаковым парадку плацяць нам па цане 2008 года. Недаплачваюць нам. Утварылася пэўная запазычанасць", — заявіў расейскі прэм'ер.

"Гэта ўсё ж-такі праблема гаспадарчых суб'ектаў, і я спадзяюся, што на гэтым узроўні гэтая праблема і будзе вырашаная", - сказаў прэм'ер РФ.

Паводле Пуціна, сёньня паміж Масквой і Менскам таксама захоўваецца праблема вывазнога мыта на сырую нафту. "Мы, маючы на ўвазе нашы асаблівыя адносіны з Беларусьсю, і жадаючы падтрымаць беларускі народ і беларускую эканоміку, у поўным аб'ёме для ўнутраных патрэбаў Беларусі далі ільготу, паставіўшы 6.3 млн. тон сырой нафты для ўнутранага спажываньня Беларусі", - падкрэсліў расейскі прэм'ер.

Пуцін таксама адзначыў, што Беларусь цяпер выказвае жаданьне, каб Расея пашырыла гэтую ільготу. "Але гэта ўжо іншая гісторыя", — заключыў прэм'ер-міністар РФ.

У пятніцу крыніцы ў «Газпроме» паведамілі нашаму радыё, што, паводле іх ацэнкі, запазычанасьць Беларусі за газ, пастаўлены «Газпромам» у першым квартале 2010 году, складае 139 мільёнаў даляраў. У «Газпроме» ня выключылі ужываньня санкцый у выглядзе скарачэньня паставак газу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG