Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вацлаў Гавал павіншаваў Паўла Севярынца з Днём Волі


Вацлаў Гавал

Вацлаў Гавал

На хатні адрас сустаршыні аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Паўла Севярынца прыйшоў ліст ад экс-прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла і сяброў міжнароднага аб’яднаньня «Грамадзянская Беларусь».

Пра гэта паведаміла маці палітыка Тацяна Севярынец: «Яны вельмі прыгожа падпісаліся, рознакаляровымі стрыжнямі, а Вацлаў Гавал нават намаляваў сэрца пасьля свайго подпісу».

«Мы з надзеяй сачылі за Вашым грамадзянскім пратэстам супраць ходу і вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў і былі абураныя сьведчаньнямі жорсткіх захадаў супраць Вас з боку міліцыі і КДБ», — гаворыцца ў лісьце.

Аўтары ліста таксама заяўляюць пра недапушчальнасьць перасьледу палітычных апанэнтаў і парушэньня асноўных дэмакратычных прынцыпаў з боку беларускіх уладаў.

Павал Севярынец з 20 сьнежня 2010 году знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Яго абвінавачваюць у арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках.
XS
SM
MD
LG