Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вацлаў Гавал даслаў ліст Натальлі Радзінай


Вацлаў Гавал

Вацлаў Гавал

Журналістка Натальля Радзіна, якую абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў і ўдзеле ў іх, атрымала ліст ад экс-прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла і сяброў чэскай арганізацыі «Грамадзянская Беларусь».

У лісьце журналістцы з нагоды Дня Волі выказваецца салідарнасьць і падтрымка:

«Мы з надзеяй сачылі за вашым грамадзянскім пратэстам супраць ходу і вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў і былі абураныя сьведчаньнямі жорсткіх мераў супраць Вас з боку міліцыі і КДБ. Мы ўважліва і занепакоена чытаем навіны пра палітычную сытуацыю ў Беларусі і хацелі б запэўніць Вас, што ў гэты цяжкі час мы думаем пра Вас і Вашых блізкіх і плянуем і ў далейшым зьвяртаць увагу міжнароднай супольнасьці на парушэньне асноўных правоў чалавека і грамадзяніна ў Вашай краіне. Мы ўжо доўгі час спрабуем ўзмацніць міжнародны ціск дзеля вызваленьня несправядліва зьняволеных, а таксама для спыненьня перасьледу і крыміналізацыі апазыцыі. Перасьлед за палітычныя погляды і нядопуск у турмы адвакатаў і лекараў мы лічым абсалютна несумяшчальным з асноўнымі прынцыпамі дэмакратыі і прававой дзяржавы», гаворыцца ў лісьце.

Натальля Радзіна сказала «Свабодзе»: «Я, канечне, рада, што выказваецца салідарнасьць. Я цяпер знаходжуся ў ссылцы ў Кобрыне і працягваю сваю працу. І салідарнасьць для мяне вельмі важная».
XS
SM
MD
LG