Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тацяна Севярынец атрымала ліст падтрымкі ад прэзыдэнта Эўрапейскай народнай партыі


Тацяна Севярынец

Тацяна Севярынец

Вільфрэд Мартэнс (Wilfried Martens), прэзыдэнт Эўрапейскай народнай партыі (European People's Party, EPP), зьвярнуўся да маці зьняволенага ў СІЗА КДБ палітыка, са словамі салідарнасьці.

Паводле спадарыні Тацяны, у лісьце з Бэльгіі гаворыцца, што Вільфрэд Мартэнс шакаваны падзеямі 19-га сьнежня ў Менску, што ён лічыць Паўла Севярынца знакавай асобай, і што гатовы прыкладаць намаганьні, каб абстаноўка ў Беларусі нармалізавалася паводле прынцыпаў сапраўднай дэмакратыі.

Тацяна Севярынец гаворыць, што вельмі ўзрушаная гэтым лістом і дужа ўдзячная за падтрымку і за добрыя словы на адрас сына, які цяпер знаходзіцца ў зьняволеньні.
XS
SM
MD
LG