Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі тыран – сябра Кадафі з далёкай Поўначы?


Маскоўскі карэспандэнт часопісу TIME Сайман Шустэр, спасылаючыся на швэдзкага экспэрта, піша пра самалёты, золата, наёмнікаў і магчымасьць таго, што Менску зьявіцца бэдуінскі шацёр.

Дэспат Лібіі, які захістаўся, палкоўнік Муамар Кадафі, хутка губляе сяброў. Многія зь яго вайсковых камандзіраў адмовіліся ад яго. Добрая палова краіны ў руках апазыцыі. ААН ударыла па ім паралізуючымі санкцыямі і нават яго любімая ўкраінская мэдсястра адляцела дадому. Але, выглядае, застаўся адзін хаўрусьнік, гатовы даць Кадафі сродкі для ўмацаваньня аслабленай улады – зброю, боепрыпасы, і, верагодна, наёмнікаў. Гэты хаўрусьнік – Беларусь, таксама вядомая як апошняя дыктатура ў Эўропе.

Паводле вядомага экспэрта ў галіне гандлю зброяй Х’ю Грыфітса, у часе, калі міжнародная супольнасьць абмяркоўвала ўвядзеньне збройнага эмбарга супраць Кадафі, паміж дзьвюма краінамі роем лёталі самалёты. Эмбарга, уведзенае Радай бясьпекі ААН у нядзелю, магчыма было запозьненым, каб мець эфэкт. Як мяркуе Грыфітс, у Лібію прасьлізнулі некалькі грузаў зь Беларусі, верагодна са зброяй. Першы з падазроных палётаў, па зьвестках Грыфітса, які працуе ў Стакгольмскім інстытуце праблем міру, быў ажыцьцёўлены 15 лютага, калі ў Лібіі пачаліся масавыя непакоі. Транспартны самалёт ІЛ-76 расейскай вытворчасьці вылецеў з Баранавічаў і прызямліўся ў
Магчыма, зімой у бэдуінскім шатры будзе халаднавата, але гэта лепш, чым Міжнародны трыбунал у Гаазе.
месьце Сэбха ў паўднёвай лібійскай пустыні, якое знаходзіцца па-за дасягальнасьцю заходніх радараў.

На працягу двух апошніх тыдняў Беларусь наведваў Falcon 900, любімы самалёт асабістага паветранага флёту сям’і Кадафі. Што перавозіў гэты самалёт, застаецца загадкай. Некаторыя мэдыі пісалі, што ў Беларусь былі прывезеныя золата і брыльянты. Але, як мяркуе Грыфітс, цяпер для Кадафі самае неабходнае ня зброя, але людзі ў форме, здольныя ваяваць.

Паводле апошніх паведамленьняў супраць праціўнікаў Кадафі змагаюцца ня толькі меркаваныя афрыканскія наёмнікі, але і мужчыны эўрапейскай зьнешнасьці. Так, 25 лютага адзін са сьведкаў лібійскіх сутыкненьняў сказаў у інтэрвію CNN, што некаторыя з наёмнікаў, па чутках, былі зь Беларусі. Улады Беларусі адхілі гэтыя паведамленьні як спэкуляцыі і частку інфармацыйнай атакі супраць краіны.

У студзені ЗША і Эўропа ўвялі новыя санкцыі супраць Лукашэнкі. Паводле беларускага аналітыка Аляксандра Класкоўскага, гэтым самым вывеўшы Лукашэнку ў тую самую лігу, дзе знаходзяцца Гбагбо і Кадафі. Цяпер, паводле Класкоўскага, беларускі кіраўнік мае яшчэ больш прычын спачуваць сваім “крэўным братам”. Так як ён паспачуваў Курманбеку Бакіеву, якія камфортна жыве ў Беларусі пасьля масавага паўстаньня ў Кіргізстане.

Але, паводле Класкоўскага, у сваіх паводзінах Лукашэнка больш кіруецца не сымпатыямі, але інстынктам самазахаваньня. Выглядае, ваенная дапамога Беларусі Лібіі перапынілася з увядзеньнем эмбарга ААН. Па іроніі лёсу, яно супала па часе з адлётам украінскай медсястры Галіны Калатніцкай, што клапацілася пра Кадафі некалькі гадоў, і якую амэрыканскі крыніцы апісваюць як “юрлівую бляндынку”. Паводле крыніцаў Reuters, Галіна, тым ня менш, выказала сваім спадарожнікам у самалёце меркаваньне, што Кадафі “пераможа за месяц-другі і мы сюды вернемся”.

Але калі не пераможа, заключае карэспандэнт TIME, у лібійскага лідэра яшчэ застаецца магчымасьць шукаць прытулку ў Беларусі. Магчыма, зімой у бэдуінскім шатры будзе халаднавата, але гэта лепш, чым Міжнародны трыбунал у Гаазе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG