Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вернікі просяць эпіскапат патрабаваць вызваленьня палітвязьняў


Група вернікаў-каталікоў накіравала зварот да каталіцкага эпіскапату з нагоды сытуацыі, якая склалася ў краіне.

"Мы заклікаем вас зьвярнуцца да беларускіх уладаў з патрабаваньнем вызваліць палітычных вязьняў і спыніць рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасьці. Мы заклікаем вас зрабіць усё магчымае дзеля таго, каб ад гвалту і запалохваньня ўлады перайшлі да дыялёгу з народам", гаворыцца ў звароце.

Паводле аўтараў звароту, "улады распачалі беспрэцэдэнтную кампанію рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасьці. Па ўсёй краіне супрацоўнікі спэцслужбаў праводзяць ператрусы ў жылых і офісных памяшканьнях. Працягваюцца арышты і допыты грамадзкіх актывістаў. Дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі прадстаўляюць падзеі ў надзвычай хлусьлівым сьвятле".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG