Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Дзьмітрыеў: "Лiчу ГП найлепшай кампаніяй з таго, што было ў Беларусі"


На сайце Свабоды прайшла онлайн-канфэрэнцыя з адным са стваральнікаў і кіраўнікоў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!», кіраўніком ініцыятыўнай групы і начальнікам выбарчага штабу Ўладзіміра Някляева на прэзыдэнцкіх выбарах Андрэем Дзьмітрыевым.

Андрэй Дзьмітрыеў быў затрыманы ў ноч на 20 сьнежня. Неўзабаве па БТ была паказана відэастужка, дзе Дзьмітрыеў кажа пра абставіны нападу невядомых на Някляева 19 сьнежня: «Ззаду з натоўпу сталі насоўвацца п’яныя маладыя людзі, завязалася бойка, і супрацоўнікі міліцыі здолелі гэтую бойку разьняць».

3 студзеня Андрэй Дзьмітрыеў быў вызвалены зь сьледчага ізалятара КДБ пад падпіску аб нявыезьдзе. «Я ня ведаю, чаму мяне вызвалілі», — заявіў Дзьмітрыеў Радыё Свабода адразу пасьля вызваленьня. 7 лютага Нацыянальны камітэт АГП вызваліў Андрэя Дзьмітрыева з пасады старшыні камісіі АГП па міжнародных пытаньнях.

Фрагмэнт онлайну з Андрэем Дзьмітрыевым
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:21 0:00
Наўпроставы лінк


Чытаць адказы Андрэя Дзьмітрыева на пытаньні чытачоў сайту svaboda.org можна ТУТ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG