Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Мяркую, што і Лялікаў, і Раманчук пакутуюць, што абодва яны перажылі моцны стрэс і мацнейшае ўзьдзеяньне на іх псыхічны стан". Такой думкі прытрымліваецца кандыдат псыхалягічных навук Кацярына Агеенкава. У кола пытаньняў, якімі займаецца менскі псыхоляг, уваходзяць, у прыватнасьці, псыхасаматыка (уплыў псыхалягічных фактараў на цялесныя захворваньні) і мэтады псыхічных маніпуляцый.

На просьбу "Свабоды" Кацярына Агеенкава на падставе адкрытага ліста, які напісаў на наша радыё дацэнт гарадзенскага ўнівэрсытэту Аляксандар Лялікаў, і выступу па БТ кандыдата на прэзыдэнта Яраслава Раманчука спрабавала вызначыць псыхалягічны стан людзей, чые імёны апошнім часам выклікаюць самую жывую рэакцыю з боку інтэрнэт-супольнасьці.
Схема псыхалягічнага ціску відавочная. Яго прымусілі так сябе паводзіць, і ён адчувае пэўныя пакуты ад таго, што асуджае сябе сам.

Адрозна ад шмат каго, хто "ў дрэнных сытуацыях пачынае шукаць дрэнных людзей", спэцыялісты ў галіне псыхалёгіі спрабуюць знайсьці фактары, якія прымушаюць звычайных і прыязных людзей рабіць нечаканыя ўчынкі. Шукаючы адказаў на пытаньне, чаму чалавек як у выпадку зь Лялікавым, псыхічна цяжка перажывае падзеі, якія ўжо адбыліся, псыхолягі зьвяртаюцца да тэорыі кагнітыўнага дысанансу, распрацаванай пры канцы 1950-х амэрыканскім навукоўцам Леанам Фэстынгерам. Яе сутнасьць у тым, што звычайны сярэднестатыстычны грамадзянін жыве прадказальна, а таму пазьбягае ўнутранага дысанансу і сумневаў. Бо сумнеў прымушае пераглядаць уласную карціну сьвету, спараджае нявызначанасьць, а тая, у сваю чаргу, — трывогу, адчуваньне непаўнаты жыцьця.

Аналізуючы ліст, у якім дацэнт гарадзенскага ўнівэрсытэту Аляксандар Лялікаў апісвае свой досьвед чалавека, які атрымаў досьвед допытаў у КДБ, Кацярына Агеенкава таксама выкарыстоўвае гэтае паняцьце — кагнітыўны дысананс.
Калі надалей захаваецца стан унутранай аналітычнай жвачкі ў сувязі з тым, што адбылося, можа зьявіцца і нэўратычная сымптаматыка.


Агеенкава: "Я бачу тут перажываньні, такія экзыстэнцыйныя сэнсавыя моманты, тое, што называецца "кагнітыўны дысананс", калі нейкія абставіны вымушаюць чалавека паводзіць сябе неадпаведна ўласным каштоўнасьцям. У такім выпадку чалавек перажывае стрэс. Тое, пра што гаворыцца ў лісьце, і тое, што там апісваецца, — гэта клясычныя маніпуляцыі. Схема псыхалягічнага ціску відавочная. Яго прымусілі так сябе паводзіць, і ён адчувае пэўныя пакуты. Ён пакутуе не ад асуджэньня іншых людзей, а ад таго, што судзіць сябе сам. Але гэта нармальна, было б горш, калі б ён нічога не адчуў. Гэтая асоба мае досыць сур'ёзныя чалавечыя пачуцьці".

"Свабода": "Ці бачыце вы ў стане гэтага чалавека прыкметы нейкіх псыхасаматычных расстройстваў?"

Агеенкава: "Калі надалей захаваецца такі стан унутранай аналітычнай жвачкі, перажываньняў за тое, што адбылося, тады можа зьявіцца і нэўратычная сымптаматыка. Ён можа стаць нэўротыкам. Я маю на ўвазе ня побытавы, а мэдычны сэнс паняцьця "нэўроз", якое ўключанае ў міжнародную клясыфікацыю хваробаў. Гэта калі чалавеку цяжка насіць самога сябе, калі ён адчувае дыскамфорт ад уласных думак. І тут ужо можа зьявіцца саматычная сымптаматыка на ўзроўні
З таго, што я бачыла па тэлевізары, відаць, што ён пакутуе. Пра гэта сьведчаць невэрбальныя прыкметы — напрыклад, некаторыя жэсты цела, пастава.
розных функцыянальных расстройстваў. Але, як я зразумела, гэтаму чалавеку была аказаная падтрымка з боку блізкіх, і яму стала лягчэй. У канкрэтным выпадку чыёйсьці падтрымкі, размоваў зь некім дастаткова. А так, зразумела, адчуваецца, што чалавек перажыў досыць моцны стрэс".

"Свабода": "А калі ўзяць гісторыю з кандыдатам на прэзыдэнта Яраславам Раманчуком? Як мы можам меркаваць, ён пасьля размоваў з супрацоўнікамі КДБ у ноч з 19 на 20 сьнежня зьмяніў свае ўстаноўкі. Прайшло ўжо два месяцы пасьля яго выступу на БТ, аднак наведнікі розных апазыцыйных сайтаў па-ранейшаму працягваюць рэагаваць на асобу палітыка жорстка эмацыйна. У гэтым сэнсе вельмі цікавыя словы Раманчука падчас он-лайнавай канфэрэнцыі на сайце "Свабоды". Яго запыталі пра выступ на тэлебачаньні, і ён адказаў прыкладна так: трэба зважаць не на тое, што я гаварыў, а як я гаварыў. Вашы ўражаньні ад таго выступу?"

Агеенкава: "Ведаеце, я імкнуся такія рэчы шмат не глядзець, бо ў навакольным сьвеце ёсьць пэўныя моманты, якія мне асабіста непрыемныя. З таго, што я мяльком бачыла па тэлевізары, напрыклад, невэрбаліку — некаторыя жэсты цела, пастава, плечы, адпаведны нахіл тулава наперад, таксама голас, у якім няма ўпэўненасьці, — ёсьць уражаньне, што ён гаворыць штосьці не ў адпаведнасьці са сваімі перакананьнямі. Уся яго невэрбаліка сьведчыць пра гэта.
Ён можа заставацца экспэртам, аналітыкам, але вось самастойным палітыкам, трыбунам, які можа штосьці ўзначаліць, — наўрад ці.
Псыхалягічна ж гэтая сцэна робіць ня вельмі прыемнае ўражаньне. У дадзеным выпадку я гляджу на яго як на чалавека, якому патрэбная псыхалягічная падтрымка. Іншая рэч, што да гэтага яго маглі прымусіць розныя абставіны, у тым ліку асабістага жыцьця. Зразумела, маглі націснуць, маглі агаварыць, магчыма, ён сам не зразумеў, навошта ён на ўсё гэта пайшоў, магчыма, да канца ня быў упэўнены ў сабе, а потым усё так павярнулася. Тут ніхто нічога ня ведае. Ці варта ўсё гэта так абмяркоўваць, шукаць дрэннага чалавека пры дрэнных абставінах? Да таго ж, як я разумею, ён сам не вылучаў сябе ў кандыдаты на прэзыдэнта. Мяркую, што яго вылучэнцы хутчэй рабілі стаўку на яго інтэлектуальныя ці чалавечыя, аднак ніяк не змагарскія якасьці. Тут ёсьць пэўныя праблемы адбору".

Свабода: "Адчуваецца, што яму цяпер псыхалягічна вельмі няпроста сярод колішніх партыйных паплечнікаў, апазыцыйных палітыкаў. Тым ня менш ён не хаваецца, нікуды не сышоў і, праўдападобна, зьбіраецца застацца ў палітыцы..."

Агеенкава: "Як кажуць, Бог у дапамогу. Я б хацела пазьбегнуць нейкіх асабістых ацэнак, Узгадваю ў гэтай сувязі словы адной савецкай кінагераіні: "Добры ты чалавек. але не арол!"

Таксама ўзгадваю перадвыбарчую і выбарчую кампанію. Адна мая знаёмая вельмі падтрымлівала яго і была ў захапленьні ад яго як асобы, а другая — дарэчы, мая калега, таксама псыхоляг, — сказала: "Ты паглядзі, які ён прэзыдэнт? У яго вонкавая атрыбутыка падатлівасьці. Зразумела, гэта разумны чалавек, інтэлектуал, аднак, паводле вонкавых прыкметаў, у палітыцы такога могуць растаптаць, у тым ліку свае. Тут трэба быць мацнейшым".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG