Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А другой гадзіне ночы побач з помнікам былі затрыманыя дзьве студэнткі мэдыцынскага унівэрсытэту, якія дагэтуль утрымліваюцца ў міліцэйскім пастарунку. Яны не прызнаюць сваё дачыненьне да надпісу. Надпіс ужо зацёрты.

Каця Герасімчык і Вольга Багданкевіч пры затрыманьні мелі пры сабе налепкі «Малады фронт» і раздрукоўкі з надпісам «Свабоду Кіркевічу!», «Свабоду Няклееву!», «Свабоду Фядуце!». Са слоў Каці Герасімчук, у міліцыі іх зараз хочуць зьвінаваціць чуць ці не ва усіх графіці, якія ёсьць у горадзе.

Цэлую ноч дзяўчатаў пратрымалі ў пастарунку, патрабавалі пісаць тлумачальныя лісты, але яны адмовіліся. Дагэтуль іх ніводнага разу не пакармілі.

Ноччу ў пакоях інтэрната, дзе жывуць дзяўчаты, са слоў Каці Герасімчык, міліцыянты зрабілі ператрус, канфіскавалі кампутар, кнігі, рэклямныя матэрыялы «Маладому фронту» і кампаніі «Гавары праўду».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG