Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нарадзіўся 18.03.1962. Закончыў Стакгольмскую школу эканомікі з спэцыялізацыяй “міжнародная геаграфія і эканоміка”, стажаваўся адзін год у Маскоўскім дзяржунівэрсытэце. У 2005 годзе заняў пасаду кіраўніка беларускага аддзелу амбасады Швэцыі ў Маскве, ад 2008 пасол Швэцыі ў Беларусі. Апрача роднай валодае ангельскай, францускай, нямецкай, расейскай і беларускай мовамі. Жанаты, трое дзяцей.

У інтэрвію Радыё Свабода Стэфан Эрыксан сказаў:

“Дарагія слухачы Радыё Свабода! Задайце мне, калі ласка, усялякія пытаньні, і я пастараюся адказаць. Я ўжо пяты год працую ў Беларусі і даваў шмат інтэрвю, так што буду асабліва ўдзячны тым, хто зможа мне задаць пытанне, якое я раней ніколі не чуў! Можна, канешне, задаваць пытаньні пра беларуска-шведскія і беларуска-эўрапейскія адносіны, але цікаўцеся таксама іншымі рэчамі!»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG