Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Багданкевіч: Мы за любыя жорсткія санкцыі да вызваленьня ўсіх вязьняў


7 лютага Нацыянальны камітэт Аб'яднанай грамадзянскай партыі выказаў вотум недаверу намесьніку старшыні партыі Яраславу Раманчуку і пазбавіў пасады Андрэя Дзьмітрыева, які ўзначальваў партыйную камісію па міжнародных пытаньнях.

Пра гэта і ня толькі мы пагутарым з нашым сёньняшнім госьцем – ганаровым старшынём Аб'яднанай грамадзянскай партыі, былым кіраўніком Нацбанку Станіславам Багданкевічам.

Знаткевіч: Ці значыць сёньняшняе рашэньне, што Аб'яднаная грамадзянская партыя летась зрабіла памылку, вылучыўшы Яраслава Раманчука на пасаду прэзыдэнта?

Багданкевіч: З пазыцыі яго ўчынку, калі ён пад дыктоўку ўлады неправамерна абвінаваціў кандыдатаў у прэзыдэнты Статкевіча, Саньнікава, Рымашэўскага, журналістку Халіп у арганізацыі масавых беспарадкаў, памылка відавочная. Варта было вылучаць лідэра партыі Анатоля Лябедзьку. Ён – сапраўдны змагар, ён – прынцыповы чалавек, ён ніколі не здаваў сваіх пазыцый, сваіх калег у імя выратаваньня сябе асабіста. Ён – годны палітык, годны грамадзкі дзеяч. Я думаю, гэта была наша агульная памылка.

Тое, што Раманчук абвінаваціў у арганізацыі нападу і захопу Дома ўраду, і арганізацыі масавых беспарадкаў, якіх насамрэч не было, трох сваіх калегаў і Ірыну Халіп, за гэта мы выказалі яму недавер. За слабасьць і за спробы абяліць сябе. Спасылкі на тое, што ён прадухіліў расстрэл людзей ці нешта такое – гэта ўсё несур'ёзна.

Знаткевіч: Эканамічныя санкцыі, наколькі апраўданая такая ідэя?

Багданкевіч: Зразумела, мы хацелі б, каб эканамічныя санкцыі былі кароткачасовыя, каб нават гэта і не дахадзіла да санкцый, каб улада, падумаўшы пра ўласную эканоміку, пра свой народ, вызваліла бязьвінна арыштаваных людзей. Але мы выступаем за любыя жорсткія санкцыі, у тым ліку эканамічныя на пэрыяд да вызваленьня ўсіх вязьняў.

Слухаць гутарку цалкам:

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG