Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У адказ на прынятыя Радай Эўразьвязу заключэньні па Беларусі Міністэрства замежных спраў Беларусі зрабіла сваю заяву. Яе агучыў на брыфінгу прэсавы сакратар МЗС Андрэй Савіных.

У заяве сярод іншага адзначаецца, што заключэньне Эўразьвязу «беларускі бок успрымае як падрыў даверу», і што яно «зь непазьбежнасьцю вядзе да дзеяньняў, якія разбураюць пэрспэктыву агульнай для ўсходу і захаду нашага кантынэнту мэты — фармаваньне Эўропы бязь лініяў падзелу». Таксама ў заяве МЗС адзначаецца, што «непрыхаванае імкненьне апраўдаць небясьпечныя для грамадзтва парушэньні часткай апазыцыйных сілаў закону на справе успрымаецца як заахвочваньне звонку беззаконьня і экстрэмізму».

МЗС падкрэсьліла, што «ціск на Беларусь ня мае пэрспэктывы».

«Рашэньні Рады ЭЗ змушаюць Рэспубліку Беларусь пайсьці на прапарцыйныя і адэкватныя паводле зьместу захады», — заявіла беларускае МЗС.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG