Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маркусу Лёнінгу не дазволілі сустрэцца за зьняволенымі ў СІЗА КДБ


Маркус Лёнінг

Маркус Лёнінг

Упаўнаважаны фэдэральнага ўраду Нямеччыны па правах чалавека і гуманітарнай дапамозе Маркус Лёнінг ад імя фэдэральнага ўраду перадаў беларускаму МЗС патрабаваньне аб вызваленьні зьняволеных 19-20 сьнежня.

Пра гэта ён заявіў сёньня на прэс-канфэрэнцыі ў Менску. Таксама ён адзначыў, што нямецкі бок патрабуе зьняцьця ўсіх абвінавачаньняў са зьняволеных і выказвае заклапочанасьць у сувязі са здароўем зьняволеных. Спадар Лёнінг назваў «абсалютна непрымальным» абмежаваньне магчымасьці доступу адвакатаў і сваякоў да зьняволеных.

«Што тычыцца гэтага патрабаваньня, то рэакцыя з боку суразмоўцаў МЗС Беларусі была такая, што гэтыя патрабаваньні прадугледжваюцца беларускім заканадаўствам, і што яны перададуць гэтыя патрабаваньні ў адпаведныя беларускія ведамствы. Калі я папрасіў пацьвердзіць, ці ўсе яны маюць паўнавартаснае мэдычнае абслугоўваньне, то мне на гэта не далі адназначнага адказу, проста паабяцалі перадаць гэтыя патрабаваньні далей. Апроч таго я выказаў свае асабістае пажаданьне наведаць зьняволеных у турмах. І быў адпаведны запыт з боку амбасады Нямеччыны, але на гэты запыт рэакцыі не паступіла з боку беларускага ўраду. Я яшчэ раз у гутарцы паўтарыў гэтую просьбу, і мне яшчэ раз сказалі, што гэтая просьба будзе перададзеная далей. Але нейкага адказу на гэтую просьбу не паступіла».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG