Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маркетоляг Вардамацкі: «Такія артыкулы паніжаюць рэйтынг краіны»


Андрэй Вардамацкі
Андрэй Вардамацкі
Дырэктар дасьледчай лабараторыі «Новак» Андрэй Вардамацкі таксама аказаўся сярод людзей, якія згадваюцца ў артыкуле «СБ» «За кулісамі адной змовы».

Невядомы аўтар артыкулу, нібыта цытуючы нейкую «зводку», піша: «…А. Фядутам (ідэолягам грамадзянскай кампаніі „Гавары праўду“ і А. Вардамацкім (дырэктарам дасьледчай лабараторыі „Новак“) абмеркаваныя пытаньні фінансаваньня грамадзянскай кампаніі „Гавары праўду“ ў пэрыяд выбарчай кампаніі. На збор подпісаў у донараў плянуецца атрымаць 400 тысяч даляраў ЗША, на агітацыйную кампанію — 600 тысяч даляраў ЗША». Як паставіўся да такіх зьвестак Андрэй Вардамацкі?

«Такой размовы з маім удзелам не было. А ўвогуле хачу заўважыць, што калі б нейкі дрэнны чалавек прыдумляў спэцапэрацыю для паніжэньня рэйтынгу інвестыцыйнага клімату ў Беларусі, то лепшага варыянту няма. Гэта я кажу як прафэсійны маркетоляг адносна таго, што напісана пра мяне і пра лабараторыю „Новак“. Бо любы інвэстар перад тым, як прынесьці ў краіну інвэстыцыі, заўсёды робіць маркетынгавыя дасьледаваньні. І з гэтага ён зробіць адзіную выснову: што калі гэтак можна абысьціся з маркетолягам, то што можна зрабіць з інвэстыцыямі! У выніку інвэстар перанакіруе свае інвэстыцыі і забудзе пра такую краіну».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG