Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выйшаў на волю сын Рыгора Кастусёва


Рыгор Кастусёў шукае свайго сына ў сьпісах на Акрэсьціна, 21 сьнежня.

Рыгор Кастусёў шукае свайго сына ў сьпісах на Акрэсьціна, 21 сьнежня.

З Жодзінскага ізалятара сярод іншых вязьняў выйшаў на волю Андрусь Кастусёў — сын былога кандыдата на прэзыдэнта ад партыі БНФ Рыгора Кастусёва. Студэнт Андрусь Кастусёў удзельнічаў у мітынгу на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня, але затрыманы быў пазьней і асуджаны на 15 дзён адміністрацыйнага арышту.

«Экс-кандыдат на прэзыдэнта Рыгор Кастусёў разам з актывістамі руху „За свабоду“ прыехаў у Жодзіна сустракаць вязьняў, якія выходзілі сёньня зь СІЗА» — паведаміў валянтэр Ігар Крэбс, які таксама дзяжурыў каля ўваходу ў Жодзінскі ізалятар.

Рыгор Кастусёў знаходзіцца пад падпіскай пра нявыезд зь Беларусі. Спадар Кастусёў у ліку 7 экс-кандыдатаў у прэзыдэнты праходзіць па крымінальнай справе аб арганізацыі масавых беспарадкаў, якую завялі пасьля мітынгу 19 сьнежня 2010 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG