Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦВК: перагляд вынікаў выбараў у Вярхоўным судзе немагчымы



Цэнтрвыбаркам Беларусі лічыць немагчымым перагляд Вярхоўным судом свайго рашэньня аб прызнаньні вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў.


"Падобныя скаргі не падлягаюць разгляду Вярхоўным судом, паколькі вынікі выбараў падводзіць Цэнтрвыбаркам", – заявіў агенцтву "Інтэрфакс-Захад" сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.

Паводле яго, "па розных фактах у Вярхоўным судзе могуць абскарджвацца рашэньні, напрыклад, адмова ў рэгістрацыі кандыдата ў прэзыдэнты". "Але вынікі выбараў падводзіць не суд, а Цэнтральная камісія, якая валодае для гэтага ўсімі неабходнымі дакумэнтамі", – сказаў сакратар ЦВК.

Раней экс-кандыдат у прэзыдэнты Рыгор Кастусёў падаў заяву ў Вярхоўны суд з просьбай перагледзець рашэньне Цэнтрвыбаркама аб прызнаньні прэзыдэнцкіх выбараў.

Як паведамілі агенцтву ў прэс-службе Партыі БНФ, у заяве ўтрымліваецца пералік парушэньняў, якія былі зафіксаваныя назіральнікамі, членамі выбарчых камісій і даверанымі асобамі кандыдатаў у прэзыдэнты. "У мяне няма надзеі на справядлівае рашэньне Вярхоўнага суда. Магчыма, маё заяву нават не будзе прынятая да разгляду. Тым ня менш, я перакананы, што падаць заяву з просьбай перагледзець рашэньне ЦВК з улікам парушэньняў, я павінен быў. А рашэньне па маім заяве хай застанецца на сумленьні беларускіх уладаў ", – працытавалі ў партыі заяву Р.Кастусёва.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG