Лінкі ўнівэрсальнага доступу

15-ы дзень галадае ў СІЗА КДБ кандыдат у прэзыдэнты Мікола Статкевіч. Палітык не вылучаў ніякіх патрабаваньняў, таму што сэнс галадоўкі зразумелы і без таго – ён патрабуе адмены вынікаў выбараў з-за масавых фальсыфікацый. Мікола Статкевіч ня мае намеру спыняць галадоўку. Пра гэта «Беларускаму партызану»паведамілі паплечнікі вязьня.

Адвакат Тацяна Станкевіч бачыла Міколу Статкевіча толькі пры выстаўленьні абвінавачваньня. Яна будзе дамагацца сустрэчы са сваім падабаронным на гэтым тыдні.

«Сам Мікола Статкевіч галадоўку не спыніць. Гэта яго ўнутраныя прынцыпы і перакананьні. Ён галадаў бы ў любым выпадку – ведаў бы пра гэта ўвесь сьвет, або ніхто б не ведаў», – распавялі паплечнікі.

Сьвежай інфармацыі ад Міколы Статкевіча няма. Роўна як няма інфармацыі пра Алеся Арастовіча і Сяргея Марцалева, якія таксама знаходзяцца ў СІЗА КДБ паводле абвінавачаньня ў арганізацыі масавых беспарадкаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG