Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 сьнежня — Дзень правоў чалавека


Акцыя ў Дзень правоў чалавека, 2009
Акцыя ў Дзень правоў чалавека, 2009
Штогод 10 сьнежня ва ўсім сьвеце адзначаецца Дзень правоў чалавека.

Гэтая дата была афіцыйна ўсталяваная 4 сьнежня 1950 году на Пленарным сходзе Генэральнай Асамблеі ААН, бо менавіта ў гэты дзень у 1948 годзе была прынятая Ўсеагульная дэклярацыя правоў чалавека.

Апытаньне ў Горадні: Якіх правоў вам не хапае болей за ўсё?



11 сакавіка гэтага году дзярждэпартамэнт ЗША абнародаваў штогадовую справаздачу аб стане правоў чалавека ў сьвеце.

Пра Беларусь у справаздачы напісана:

"З моманту свайго абраньня прэзыдэнтам у 1994 годзе Аляксандар Лукашэнка канцэнтраваў у сваіх руках уладу над усімі дзяржаўнымі ўстановамі і падрываў прынцып вяршэнства закону з дапамогай аўтарытарных сродкаў, маніпуляваньня выбарамі і адвольных дэкрэтаў. (…) Хоць цывільныя ўлады ў цэлым эфэктыўна кантралююць сілы бясьпекі, прадстаўнікі гэтых сілаў працягвалі рабіць шматлікія парушэньні правоў чалавека.

Сытуацыя з правамі чалавека заставалася вельмі кепскай, паколькі ўлады працягвалі рабіць частыя сур'ёзныя парушэньні гэтых правоў. Права грамадзянаў на зьмену ўлады строга абмежаванае. Улады не расьсьледавалі ранейшыя палітычна матываваныя зьнікненьні людзей. Умовы ўтрыманьня ў турмах заставаліся на вельмі нізкім узроўні і працягвалася жорсткае абыходжаньне са зьняволенымі і затрыманымі. Адвольныя арышты, затрыманьні і пазбаўленьне волі грамадзян паводле палітычных матываў за крытыку службовых асобаў альбо за ўдзел у дэманстрацыях таксама працягваліся. Судовая сыстэма заставалася пазбаўленай незалежнасьці, вынікі судовых выракаў звычайна былі перадвызначаныя, многія судовыя пасяджэньні праходзілі за зачыненымі дзьвярыма.

Улады таксама абмяжоўвалі грамадзянскія свабоды, у тым ліку свабоду прэсы, слова, сходаў, асацыяцый і рэлігіі, і па-ранейшаму захоўваўся палітычна матываваны прызыў у войска лідэраў апазыцыйнай моладзі.

Улады канфіскоўвалі друкаваныя матэрыялы ў актывістаў грамадзянскай супольнасьці і абмяжоўвалі распаўсюд накладаў незалежных СМІ. Службы бясьпекі выкарыстоўвалі празьмерную сілу для разгону мірных дэманстрацыяў. Карупцыя працягвала заставацца праблемай. Няўрадавыя арганізацыі і палітычныя партыі зазнавалі ціск, штрафы і судовы перасьлед….

Улады перасьледавалі незалежныя прафсаюзы і звальнялі іх сябраў, што ў значнай ступені адбівалася на здольнасьці працоўных ствараць і ўступаць у незалежныя прафсаюзы і арганізоўваць і весьці калектыўныя перамовы з працадаўцамі."
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG