Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына падчас размовы з журналістамі 9 сьнежня паведаміла, што ніхто не забараняе апазыцыйным палітыкам выступаць на тэлебачаньні. Проста трэба плаціць.

Спадарыня Ярмошына паведаміла, што за грошы можна купіць сабе эфірны час на беларускіх ды замежных тэлеканалах:

«Адзінае, што „Белтэлерадыёкампанія“ тлумачыць, каб гэты час купляўся на іншых каналах: напэўна, вельмі стамілася».

Кіраўніца Цэнтравыбаркаму зазначыла, што калі замежныя тэлеканалы на бязвыплатнай аснове дадуць эфірны час беларускім кандыдатам на прэзыдэнта, гэта можа быць расцэнена як вядзеньне агітацыі замежнымі грамадзянамі — што не прадугледжваецца беларускім заканадаўствам.

«Але калі нейкая краіна ў асобе пэўнага сродку масавай інфармацыі вырашыць, што яна можа не захоўваць талерантнасьць у адносінах да свайго суседу — тады забесьпячэньне эфірным часам на замежных каналах дапускаецца».

7 сьнежня кандыдат на прэзыдэнта Яраслаў Раманчук пісьмова зьвярнуўся да шэрагу замежных тэлеканалаў, сярод якіх былі расейскі НТВ, украінскі «5 канал» ды «Эўраньюс», з просьбай даць апазыцыйным кандыдатам эфірны час. «СМІ Беларусі, манапалізаваныя ім, дэманструюць народу толькі аднаго кандыдата», — гаворыцца ў лісьце пра прысутнасьць Лукашэнкі на экранах беларускіх тэлеканалаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG