Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Раманчук просіць эфірнага часу ў замежных тэлеканалаў


Яраслаў Раманчук
Яраслаў Раманчук
Кандыдат у прэзыдэнты Яраслаў Раманчук накіраваў зварот да шэрагу замежных тэлеканалаў з просьбаю даць эфірны час дэмакратычным кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі.

Зварот адрасаваны гендырэктарам Першага канала Расеі, НТВ, ВГТРК, РенТВ, украінскага "5 каналу", прэзыдэнту дырэкцыі Euronews.

Як гаворыцца ў звароце, Беларусь "перажывае важны этап сваёй гісторыі. Прэзыдэнцкія выбары павінны вызначыць, па якім шляху будзе разьвівацца наша краіна. Гэта будзе альбо шлях дэмакратыі, адкрытасьці зьнешняму сьвету, пабудовы эфэктыўнай эканомікі, свабоды слова, павагі да чалавека і абароны яго правоў, альбо працяг спробаў вярнуцца ў СССР зь яго правальнай эканамічнай сыстэмай, уціскам свабоды слова, пагарджаньнем законамі ўнутранымі і міжнароднымі, канфрантацыяй з усім сьветам, з пародыямі на зьезды КПСС і пажыцьцёвым генсекам".

Паводле Раманчука, першы шлях разьвіцьця адстойваюць 9 кандыдатаў у прэзыдэнты, апроч дзейнага прэзыдэнта краіны, які "ёсьць тормазам на аўтабане".

"Адзіны яго шанец захаваць сваю ўладу — гэта ня даць выбарцам доступу да інфармацыі. Таму СМІ Беларусі, манапалізаваныя ім, дэманструюць народу толькі аднаго кандыдата. На любога зь дзевяці альтэрнатыўных кандыдатаў за ўсю перадвыбарчую кампанію на беларускім тэлебачаньні прыпадае толькі адна гадзіна эфірнага часу. Сюжэты ж зь дзейным прэзыдэнтам і кандыдатам зьяўляюцца на тэлеэкранах штодня па некалькі разоў. Колькасьць яго згадак у дзяржаўных СМІ ўжо ў 1000 разоў перавысіла згадкі пра ўсіх астатніх кандыдатаў".

Паводле Яраслава Раманчука, у грамадзян Беларусі ў такіх умовах застаецца толькі адна надзея — атрымаць інфармацыю з даступных крыніц, якія не знаходзяцца пад кантролем кіроўнага рэжыму Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG