Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Воршы сваім рашэньнем прызналі дазволенымі для агітацыі будынкі і арганізацыі, якіх не існуе.

Так, ужо больш за пяць гадоў у Воршы няма крамаў «Лань» і «Кругозор», у якіх паводле рашэньня гарвыканкаму, дазволена зьмяшчаць агітацыйныя матэрыялы.

Улады таксама дазволілі расклейваць плякаты ў будынку падатковай інспэкцыі, якой па названым адрасе не існуе.

У шэрагу ўстаноў, дзе дазволена разьмяшчэньне агітацыйных матэрыялаў, адмаўляюцца браць аб’явы пра сустрэчы з дэмакратычнымі кандыдатамі ў прэзыдэнты. Так, адміністрацыя гарадзкога Цэнтру культуры аргумэнтавала адмову адсутнасьцю дошак аб’яваў.

У некаторых месцах адміністрацыя зрывае агітацыйныя матэрыялы адразу ж пасьля таго, як сыходзяць актывісты, паведамляе кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG