Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя, 27-28 лістапада


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ВОБЛАЧНА...


...у суботу, крыху сонца ў нядзелю. Марозік: -8 – -4 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


27 лістапада – Адзначэньне 90-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну ў Слуцку.

27 лістапада – Супольны канцэрт "B:N:" і "IQ48" у клюбе "Рэактар" у Менску. Пачатак а 18.00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


28 лістапада – Парлямэнцкія выбары ў Малдове.

28 лістапада – Расейскі эканамічна-фінансавы форум у Мюнхэне.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


27 лістапада – У 1874 годзе ў Моталі на Палесьсі нарадзіўся Хайм Вэйцман, першы прэзыдэнт Ізраілю (пам. 1952).

27 лістапада – У 1920 годзе Першы Слуцкі полк Беларускай Народнай Рэспублікі ўступіў у бой з бальшавікамі.

27 лістапада – У 1938 годзе расстраляны ў Менску Сымон Рак-Міхайлоўскі (нар. 1885), адзін з заснавальнікаў БНР.

27 лістапада – У 1942 годзе нарадзіўся легендарны гітарыст Джымі Хендрыкс (пам. 1970).

28 лістапада – У 1757 нарадзіўся ангельскі паэт Уільям Блэйк (пам. 1827).

28 лістапада – У 1881 нарадзіўся аўстрыйскі пісьменьнік Стэфан Цвэйг (пам. 1942).

28 лістапада – У 1907 нарадзіўся італьянскі пісьменьнік Альбэрта Маравія (пам. 1990).

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


27 лістапада – Угодкі Слуцкага збройнага чыну.

28 лістапада – Дзень памяці ахвяраў Галадамору і палітычных рэпрэсій ва Ўкраіне.

28 лістапада – Дзень незалежнасьці Панамы ад Гішпаніі (у панамцаў яшчэ два іншыя нацыянальныя сьвяты такога тыпу – Дзень незалежнасьці ад Калюмбіі і Дзень першага абвешчаньня незалежнасьці).

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Менск, Масква і Астана дамовіліся".

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


“Iмя й сiлу беларуса няхай пачуе й бачыць той, хто сьмее нам нясьцi прымусы і першым выклiча на бой”.

Макар Краўцоў, удзельнік Слуцкага паўстаньня 1920.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG