Лінкі ўнівэрсальнага доступу

24 лістапада ў жывым эфіры беларускага тэлебачаньня адбыўся першы перадвыбарчы выступ Рыгора Кастусёва.

Ён прамаўляў на беларускай мове.













Тэзы выступу


• Мяне вылучыла партыя БНФ. З 1994 года гэта партыя не вылучала кандыдатаў. Я іду зараз на выбары пад бел-чырвона-белым сьцягам. Паказаў фота Філарэта і распавёў пра колеры бел-чырвона-белага сьцяга. Мы вернем сьцяг, а таго, хто будзе зьняважаць яго — пакараем.

• Лукашэнка назваў сябе праваслаўным атэістам. Няма нічога горш за атэістаў, якія забівалі нашых сьвятароў.

• Нам трэба падумаць, а ці правільна мы жывем. І праз выбары — добрая нагода даць ацэнку ўсяму ладу нашага жыцьця.

• На першы погляд — усё ў парадку, чыста, будуюцца аграгарадкі, лядовыя палацы. Але нядаўна быў знойдзены павешаным журналіст. Цэны растуць — бульба ў 3 разы, сьмятана — на 75%.

• Прычына ўсіх нашых бедаў адна — дыктатура. Я іду на выбары, каб вярнуць нашу краіну да дэмакратыі. Мне неабыякавы лёс Бацькаўшчыны як бацьку трох дзяцей.

• Але найперш трэба вярнуць законнасьць.

• Заклікаю да зьнішчэньня аўтарытарызму.

• На пераходны пэрыяд будзе сфармаваны ўрад народнага даверу — да парлямэнцкіх выбараў.

• Свабода прэсы будзе абаронена дзяржавай.

• Будзе скасаваная дзяржманаполія на тэлебачаньне.

• Старыя спэцслужбы будуць скасаваныя, а КДБ распушчана. Будуць створаны новыя спэцслужбы з прафэсіяналаў, якія сябе не заплямілі.

• Будзе мараторый на сьмяротнае пакараньне.

• Ня трэба палохаць чыноўнікаў люстрацыяй. Пераважная большасьць зь іх сумленныя людзі. Але Лукашэнка іх абражае

• Хто ня краў — той ня сядзе: ня бойцеся Рыгора Кастусёва.

• Ідэя Балтыйска-чарнаморскага калектара.

• Я працую ўсё жыцьцё на вытворчасьці. Мае веды практычныя.

• Беларускі народ можа жыць лепей.

• А мы жывём, як у анэкдоце пра бабулю, якая глядзела тэлевізар і плакала: хачу жыць у краіне, якую паказваюць па ТБ

• Беларусы будуць езьдзіць на новых іншамарках.

• Нашы праграмісты — найлепшыя ў сьвеце.

• Аўтуховіч змагаўся з карупцыяй, а зараз сядзіць у турме.

• Мыта на аўто не павінна павышацца, пакуль ня будзе сваёй вытворчасьці аўтамабіляў.

• Будзе створана агенцтва па прыватызацыі.

• Увядзеньне моцнай нацыянальнай валюты — талера.

• Тэрмінова неабходна спрасьціць падатковую сыстэму.

• Узгадаў дзяцей чыноўнікаў, якія працуюць на дыпляматычнай службе.

• Адукацыя павінна быць бясплатнай і прыстойнай.

• Трэба вярнуць ЭГУ на Беларусь.

• Беларусь павінна дасягнуць эўрапейскага ўзроўню разьвіцьця.

• Для гэтага трэба напружана працаваць. А беларусы ўмеюць працаваць.

• Неабходнае адраджэньне беларускай мовы.

• Патрэбная энэргетычная незалежнасьць.

• Дэмаграфічная сытуацыя выклікае жах. За апошнія 16 гадоў насельніцтва скарацілася амаль на мільён.

• Будзе рассакрэчана інфармацыя пра наступствы ўзьдзеяньня радыяцыі на насельніцтва. Чарнобыль працягвае забіваць беларусаў.

• Краіну завялі ў тупік. Лукашэнка больш ня можа кіраваць краінай.

• БНФ не гуляе па сцэнары ані Лукашэнкі, ані Масквы.

• Вы разгубленыя і ня верыце нікому. Уважліва глядзіце на ўсіх кандыдатаў: хто гаворыць на роднай мове, хто за нацыянальныя інтарэсы.

• Нам не патрэны ні хросны бацька 1, ні хросны бацька 2.

• Зьвяртаецца да сябраў учасковых камісій: на вас — вялікая адказнасьць.

• Разам мы здольныя дапагчыся лепшага жыцьця.

Завершыў свой выступ воклічам «Жыве Беларусь!»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG