Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рымашэўскі: “Лукашэнка страціў апошняга свайго саюзьніка”


Віталь Рымашэўскі

Віталь Рымашэўскі

Заяву Дзярждумы Расейскай Фэдэрацыі адносна расейска-беларускіх узаемаадносінаў камэнтуе адзін з кандыдатаў на ўдзел у прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі ў Беларусі Віталь Рымашэўскі:

«Што тычыцца характарыстыкі паводзін Лукашэнкі, то ім дадзеная абсалютна адэкватная ацэнка. Яны тлумачацца выключна прагматычнымі інтарэсамі: захаваць сваю пэрсанальную ўладу. Што тут сказаць? Можна канстатаваць той факт, што Лукашэнка страціў свайго апошняга саюзьніка. І вельмі б хацелася, каб у гэтай сытуацыі пазыцыя Эўразьвязу была цьвёрдая і заснаваная на дэмакратычных каштоўнасьцях, а не на прагматызьме, які нясе палітыка».


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG